Гуга фон Гофмансталь
Гуга фон Гофмансталь (па-нямецку: Hugo von Hofmannsthal; 1 лютага 1874, Вена — 15 верасьня 1929) — аўстрыйскі пісьменьнік і драматург, прадстаўнік г. зв. венскай школы імпрэсіянізму.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьВывучаў права і раманскія мовы і літаратуры ў Вене.
У 1906 пачаў супрацоўніцтва з кампазытарам Р. Штраўсам, для якога напісаў п’есы-лібрэта «Электра» (1906, паводле аднайм. драмы 1904) і «Кавалер руж» (1911). У 1917 разам з М. Райнгартам заснаваў Зальцбургскі музычны фэстываль. Аўтар аднаактовых вершаваных драм «Сьмерць Тыцыяна» (1892), «Дурань і сьмерць» (1894), п’есаў «Эдып і сфінкс» (1906), «Вяртаньне Крысьціны дамоў» (1910), «Зальцбургскі вялікі тэатар жыцьця» (1922), «Вежа» (1925), у якіх захапленьне артыстычнай атмасфэрай і культурай вытанчаных формаў старой Вены спалучаецца з трывожным роздумам аб праблемах сучаснасьці. У лірычных вершах (зб. «Вершы і маленькія драмы», 1907), апавяданьнях (зб. «Казка 672 начы і іншыя апавяданьні», 1895), кнізе эсэ «Паэт і наш час» (1907) па-імпрэсіянісцку тонка перадаў уражаньні быцьця, нюансы стану душы, непарыўнае адзінства чалавечай гісторыі і культуры.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- літаратура у фон Гофмансталя, Аўстрыйская нацыянальная бібліятэка
- літаратура у фон Гофмансталя, Нямецкая нацыянальная бібліятэка
- дом Гофмансталя, Вена
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |