Грамнацы́ст (па-ангельску: Grammar Nazi), таксама ґрэмэр-нацы, граматычны нацыст) — слэнг, інтэрнэт-мэм, чалавек, які прапагандуе лінгвістычную чысьціню мовы, намагаецца заўжды ўжываць слушную граматыку і правапіс, а таксама лічыць, што гэтаксама павінны рабіць і астатнія.

Ґрэмэр-нацы лічаць неабходным пераконваць іншых у неабходнасьці слушнага ўжываньня мовы ды паказваюць ім на іхнія памылкі. Тэрмін мае нэгатыўную афарбоўку праз тое, што такія людзі маюць імідж «завернутых» на выпраўленьні рознага чыну памылак у тэкстах, у пастаянным указаньні на памылкі суразмоўцаў у інтэрнэт-чатах, на форумах, блогах, у прыватных паведамленьнях мэсэнджэраў, а таксама ў рэальным жыцьці — нярэдка чапляючыся, нават калі памылка нязначная. Вядомыя таксама тым, што бяруць удзел у дыскусіях ды спрэчках на розных інтэрнэт-рэсурсах, прычынамі якіх становяцца акурат памылкі ў напісаньні ці граматыцы. Менавіта з-за іхняе радыкальнасьці іх параўноўваюць з нацыстамі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць