Грамадзкі транспарт Маладэчна
Грамадзкі транспарт Маладэчна — сыстэма маршрутаў пасажырскіх перавозак па горадзе Маладэчне і прылеглых населеных пунктах — вёсках Насілава, Мянюткі, Цюрлі, Вытрапаўшчына, Каледзіно, пасёлку Сасновы Бор. Прадстаўлены аўтобусамі (22 маршруты) і маршрутнымі таксі (2 маршруты).
Гісторыя
рэдагавацьНеабходнасьць у стварэньні ў Маладэчне ўнутрыгарадзкога транспарту паўстала пасьля ўтваэньня Маладэчанскае вобласьці, калі распачаўся працэс узаемнай інтэграцыі старога местачковага цэнтру, раёну чыгуначнай станцыі і Галянова. Першы аўтобусны маршрут «Пляц Волі — Галянова» быў пушчаны ў 1947 годзе, ягоны канцавы прыпынак разьмяшчаўся за Трыюмфальнай аркай, празь якую ў той час праходзіў увесь транспарт з боку Валожыну[1].
У 1957 годзе ў горадзе налічвалася тры аўтобусныя маршруты[2] — адкрылася лінія да Сельгасснабу (сучасны рог Грамадоўскай і Лебедзеўскай), якая была ліквідаваная ў 1960 годзе, але неўзабаве зноў адкрытая з працягам да Зьдземелева у сувязі з заснаваньнем там прамысловых прадпрыемстваў. Пасьля пракладкі праспэкту Леніна адкрыўся рух да пляца Волі па вуліцы Пушкіна (Гарадоцкай).
У пачатку 1970-х гадоў абмяркоўваліся прапановы ўвесьці ў горадзе тралейбусны рух, але яны не былі рэалізаваныя. Тады ж аўтавакзал быў пераведзены са старой плошчы ў новы будынак побач з чыгуначнай станцыяй, упрыгожаны вітражамі беларускіх гарадоў (страціў іх пасьля рэканструкцыі ў 2010 годзе). 31 жніўня 1973 году ў Маладэчне на маршруце №2 зьявіўся першы аўтобус «Ікарус»[3]. Колькасьць маршрутаў у гэты час павялічылася да 10 і заставлася амаль нязьменнай (вагалася зь 9 да 11) да канца 1990-х гадоў. У сярэдзіне 1980-х гадоў распачаўся аўтобусны рух па першым і другім мікрараёнах, да заводу парашковай мэталюргіі, на пачатку 1990-х — у мікрараён №6. Пасьля скасаваньня транспартнага руху па вул. Прытыцкага паміж плошчай і вул. Валынца лініі, што праходзілі па ёй, былі часткова пераведзеныя на вул. Савецкую (Віленскую) і Энгельса (Буйніцкага). Напрыканцы 1990-х на прыпынках зьяўляюцца расклады руху аўтобусаў па хвілінах, гарадзкія маршруты пачынаюць хадзіць у Насілава (№5), Мянюткі, Цюрлі (№1), Сасновы Бор і Лазавец (№3).
У 1999 годзе ў Маладэчне зьяўляецца першае маршрутнае таксі «Чыгуначны вакзал — Мікрараён №6». У 2002—2009 гг. новы від транспарту перажывае пік папулярнасьці — з восені 2004 г. дзейнічала 10 маршрутаў, якія супадалі з трасамі аўтобусаў №№2, 4, 5, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12. Таксама некаторы час дзейнічала маршрутнае таксі №14 (Вакзал — Крынічная), якое залічвалася да аўтобусаў. У канцы дзесяцігодзьдзя большасьць маршрутных таксі была адмененая. Амаль адначасова з росквітам «маршрутак» пачынаецца імклівае ўтварэньне новых аўтобусных маршрутаў, колькасьць якіх у 2010 годзе даходзіць да 24. У 2003 годзе па Маладэчне пачалі курсаваць аўтобусы МАЗ, тады як «Ікарусы» цягам некалькіх рокаў паступова выйшлі з ужытку.
Асаблівасьці сыстэмы
рэдагаваць- З 24 аўтобусных маршрутаў Маладэчна 10 маюць толькі адзін канцавы прыпынак, то бок зьяўляюцца кальцавымі.
- Да рэканструкцыі гораду перад «Дажынкамі» 2011 году маршруты, што праязджалі празь пляц Старое Места, рабілі своеасаблівае «кола гонару», заяжджаючы непасрэдна на тэрыторыю плошчы, дзе да 1997 г. знаходзілася дыспэтчарская станцыя (колішні аўтавакзал).
- Пасьля правядзеньня фэстывалю працаўнікоў вёскі і канчатковай ліквідацыі транспартнага руху па вул. Прытыцкага трасы маршрутаў №№1 і 7 у цэнтры гораду набылі петлепадобны выгляд.
Аўтобусныя маршруты і іхняя гісторыя
рэдагавацьМаршрут | У 1982 г. | У 2000 г. | У 2019 г. |
---|---|---|---|
№1 | Хлебазавод — Вялейская | Цюрлі — Вялейская | Цюрлі — Вялейская |
№2 | Хлебазавод — Вялікае Сяло | Хлебазавод — ЗПМ | Хлебазавод — ЗПМ |
№3 (па буднях) | КХП — Вялейская | Зьдземелева — Сасновы Бор/Лазавец | Адменены ў лістападзе 2018 г. |
№4 | Хлебазавод — Вялейская | Хлебазавод — Вялейская | Цюрлі — Маладачанская |
№5 | Зьдземелева — Вялікае Сяло | Насілава — Вялікае Сяло | Насілава — Вялікае Сяло |
№5а (па буднях) | — | — | Зьдземелева — Вялікае Сяло (дэ-факта адменены) |
№6 (па буднях) | Зьдземелева — Пляц Волі | Зьдземелева — ЗПМ | Зьдземелева — ЗПМ |
№6а (па выходных) | — | ЗПМ — Вакзал — ЗПМ | ЗПМ — Вакзал — ЗПМ |
№7 | Хлебазавод — Лясная — Хлебазавод | Хлебазавод — Каапэрацыйныя гаражы | Хлебазавод — Каапэрацыйныя гаражы |
№7а (па выходных) | — | — | Лясная — Рэчавы рынак — Лясная |
№8 | Зьдземелева — Лясная — Зьдземелева (экспрэс) | Зьдземелева — ЗПМ (экспрэс) | - |
№8а | Дзейнічаў у канцы 2000-х — пачатку 2010-х гг. па маршруце "ЗПМ - Аўтавакзал" | ||
№9 | Зьдземелева — Пляц Волі | Аўтавакзал — Рэчавы рынак — Аўтавакзал | Аўтавакзал — Рэчавы рынак — Аўтавакзал |
№10 | — | Крынічная — Вакзал — Крынічная | Крынічная — Вакзал — Крынічная |
№10а (па буднях) | — | — | Хлебазавод — 11-ы мікрараён |
№11 | — | Зьдземелева — Крынічная | Зьдземелева — Крынічная |
№11а (па буднях) | — | — | Зьдземелева — Крынічная |
№12 | — | — | Вул. Я. Купалы — Рэчавы рынак — Вул. Я. Купалы |
№15 | — | — | Крынічная — Лясная — Крынічная |
№16 | Дзейнічаў у канцы 2000-х — пачатку 2010-х гг. па маршруце «Вялікае Сяло — Вакзал — Вялікае Сяло» | ||
№17 | — | — | Аўтавакзал — Каледзіно |
№18 (па выходных) | — | — | 11-ы мікрараён — Драмтэатар — 11-ы мікрараён |
№18а (па выходных) | — | — | Вялікі Гасьцінец — 11-ы мікрараён — Вялікі Гасьцінец |
№19 | — | — | Вялейская — Фэстывальны |
№20 | — | — | ЗПМ — 4-ы мікрараён — ЗПМ |
№21 (па буднях) | — | — | 11-ы мікрараён — Насілава |
№22 | — | — | Сасновы Бор — 4 мікрараён — Сасновы Бор |
Кошт праезду складае 55 капеек, пры набыцьці ў кіроўцы — 60 капеек. На пераважнай большасьці маршрутаў працуюць кандуктары.
Маршрутныя таксі
рэдагавацьНумар | Маршрут |
---|---|
№2 | Хлебазавод — ЗПМ (Машэрава, Маркава, Драздовіча, Вялікі Гасьцінец, Буйніцкага, Лібава-Роменская, 17 верасьня, Валынца, Віленская, Я. Купалы) |
№11 | Насілава — Крынічная (Вялікі Гасьцінец, Крынічная) |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://web.archive.org/web/20181116024109/http://www.rh.by/2018/11/06/yak-u-maladzechne-pazbavilisya-ad-savetsaj-spadchyny-i-zajmeli-adzinuyu-u-belarusi-vulitsu-geroya-paustannya-kastsyushki/
- ^ Чырвоны сцяг, 6 лістапада 1957 г.
- ^ Святло камунізму, 31 жніўня 1973 г.