Гракі прыляцелі
«Гракі прыляцелі» — хрэстаматыйны[1][2] пэйзаж расейскага мастака Аляксея Саўрасава, створаны ў 1871 годзе. Захоўваецца ў Дзяржаўнай Трацьцякоўскай галерэі. Памер — 62×48,5 см. Гэтая карціна лічыцца самым вядомым творам Саўрасава[3], а ейнае зьяўленьне разглядаецца як «важны этап у разьвіцьці расейскага пэйзажнага жывапісу»[4].
Гракі прыляцелі | |
расейская: Грачи прилетели | |
Мастак | Аляксей Саўрасаў |
---|---|
Год | 1871 |
Тып | алей |
Памеры | 62 см × 48,5 см |
Месцазнаходжаньне | Дзяржаўная Трацьцякоўская галерэя, Масква |
Саўрасаў пачаў сваю працу над «гракамі» у сакавіку 1871 году. Натурныя эцюды да будучага палатна былі напісаны мастаком падчас ягонай паездкі ў Кастрамскую губэрню, калі ён знаходзіўся ў вёсцы Малвіціна (цяпер пасёлак Сусанін Кастрамской вобласьці)[5][6][7]. Правобразам царквы, намаляванай на карціне, зьяўляецца пабудаваная ў канцы XVII стагодзьдзя Васкрасенская царква, якая захавалася да нашых дзён[8]. Месца, дзе працаваў мастак, пацьвярджаецца ягоным надпісам, зробленай у левым ніжнім куце палатна. Некаторыя дасьледчыкі творчасьці Саўрасава мяркуюць, што самыя першыя малюнкі і эцюды па задуманай карціне маглі быць выкананы мастаком у Яраслаўлі або ягоных ваколіцах, незадоўга да ягонага падарожжа ў Кастрамскую губэрню[9][10]. Пасьля вяртаньня з Малвіціна Саўрасаў працаваў над карцінай у Яраслаўлі[11], а затым дапрацоўваў кампазыцыю ў Маскве[12], куды ён вярнуўся ў пачатку траўня. Палатно было названа мастаком «Вось прыляцелі гракі». Улетку 1871 году карціна была набыта ў Саўрасава Паўлам Трацьцяковым[13][14].
Увосень 1871 году палатно экспанавалася на выставе Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў[15], а ў канцы таго ж году карціна, ужо пад енай сучаснай назвай (у каталёгу яна была пазначана з клічнікам — «Гракі прыляцелі!»), была прадстаўлена на першай выставе Таварыства перасоўных мастацкіх выставаў, якая адкрылася 28 лістапада ў Санкт-Пецярбургу[16]. «Гракі» атрымалі добрыя водгукі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Фёдараў-Давыдаў А.А. 1950. С. 44.
- ^ Наваўсьпенскі М.М. 1967. С. 67.
- ^ Пяцінава А.Ф. 2001. С. 198.
- ^ Фёдараў-Давыдаў А.А. 1950. С. 43.
- ^ Пяцінава А.Ф. 2001. С. 196.
- ^ Наваўсьпенскі М.М. 1967. С. 57.
- ^ Пятроў У.А. 1983. С. 20.
- ^ Зонцікаў М.А. 1999. С. 12, 22.
- ^ Мальцава Ф.С. 1999. С. 17.
- ^ Пятроў У.А. 2005. С. 20—21.
- ^ Наваўсьпенскі М.М. 1967. С. 56.
- ^ Пятроў У.А. 2005. С. 22.
- ^ Дабравольскі А.М. 2001. С. 185.
- ^ Мальцава Ф.С. 1977. С. 299.
- ^ Наваўсьпенскі М.М. 1967. С. 64—65.
- ^ Гомберг-Вержбінская Э.П. 1970. С. 3—5.
Літаратура
рэдагаваць- Фёдоров-Давыдов А. А. «Алексей Кондратьевич Саврасов. 1830—1897. Жизнь и творчество.». — М.: Издательство Академии художеств СССР, 1950. — 80 с.
- Новоуспенский Н. Н. «Алексей Кондратьевич Саврасов.». — М.: Искусство, 1967. — 134 с.
- Петинова Е. Ф. «Русские художники XVIII — начала XX века.». — СПб.: Аврора, 2001. — 345 с. — ISBN 978-5-7300-0714-7
- Петров В. А. «А. Саврасов. Из собрания Государственной Третьяковской галереи.». — М.: Изобразительное искусство, 1983. — 48 с.
- Зонтиков Н. А. «Символ России. О храме, изображённом на картине А. К. Саврасова „Грачи прилетели“». — 4. — Кастрама: Костромская земля, 1999. — 7—33 с.
- Мальцева Ф. С. «Мастера русского пейзажа. Вторая половина XIX века. Часть 1.». — М.: Искусство, 1999. — 136 с. — ISBN 5-210-01407-Х
- Петров В. А. «Алексей Саврасов.». — М.: Белый город, 2005. — 64 с. — ISBN 5-7793-0221-9
- Добровольский О. М. «Саврасов.». — М.: Терра — Книжный клуб, 2001. — 304 с. — ISBN 5-300-02986-6
- Гомберг-Вержбинская Э. П. «Передвижники.». — Л.: Искусство, 1970. — 236 с.
- Мальцева Ф. С. Алексей Кондратьевич Саврасов. Жизнь и творчество.». — М.: Искусство, 1977. — 406 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Саўрасаў — Гракі прыляцелі. Арт-каталёг.