Градзіна
Градзіна (халодны ячмень, халязіён; грэц. χαλάζιον — градзіна) — набытае хранічнае запаленьне храстка на павеку вакол відазьмененай тлушчавай (мейбоміевай) залозы. Прычынай ёсьць закупорка вывадной пратокі залозы праз павялічаную тлушчавытворчасьць.
ПапярэджаньнеРэдагаваць
Прадухіленьню хваробы спрыяюць прагулкі на сьвежым паветры, штодзённае ўжыцьцё сьвежай гародніны і садавіны, выкарыстаньне чыстых асабістых насавікоў.
ЧыньнікіРэдагаваць
Разьвіцьцё хваробы выклікаюць пераахаладжэньне павек, аслабленьне імунітэту, нашэньне памылкова падабраных кантактаных лінзаў, дотык да павек бруднымі прадметамі і недалечаны ячмень[1].
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Вольга Кулінковіч. Градзіна меціць у вока // Краіна здароўя. — 25 лютага 2011. — № 10 (246). — С. 9.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Градзіна — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |