Граблі

сельскагаспадарчая прылада

Гра́блісельскагаспадарчая прылада[1] дзеля зграбаньня і варушэньня сена, саломы, скошанага збожжа, апалага лісьця і іншага. Таксама граблямі ўспушваюць градкі у палях і гародах, а таксама ўладкоўваюць газоны і кветнікі. Складаецца з доўгай ручкі, прымацаванай да галоўкі, на якой усталявана некалькі зубцоў. Іх таксама можна выкарыстоўваць дзеля разьмеркаваньня такіх матэрыялаў, як жвір, бэтон або бітум пры будаўніцтве дарог. Вялікія мэханізаваныя вэрсіі грабель выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, гэтак званыя трактарныя граблі, пабудаваныя ў розных формах, як то колападобныя, ротарныя і гэтак далей.

Садовыя граблі.
  1. ^ Dudenredaktion: «Gartengeräte». In: Duden - Das Bildwörterbuch: Die Gegenstände und ihre Benennung. Bibliographisches Institut GmbH. 2019. — ISBN 978-3-411-91256-8.