Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласьць

Го́рна-Бадахша́нская аўтано́мная во́бласьць (па-таджыцку: Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон) — аўтаномная вобласьць у складзе Рэспублікі Таджыкістан. Займае ўсю ўсходнюю частку Таджыкістана, зьяўляючыся найбуйнейшым паводле плошчы рэгіёнам краіны — 64 100 км² (45% ад усяе тэрыторыі Таджыкістану). Адміністрацыйны цэнтар вобласьці — горад Харог (жыве прыкладна 30 тысяч чалавек). На пачатак 2020 году ў ГБАА пражывала больш за 226 тысяч чалавек. Так як ГБАА высакагорны і памежны рэгіён, акружаны з трыма бакамі іншымі дзяржавамі, для яго візыту замежнікам патрабуецца аформіць спэцыяльны дазвол.

Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласьць
па-таджыцку: Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон
Агульныя зьвесткі
Краіна Таджыкістан Таджыкістан
Статус Адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка першага парадку
Адміністрацыйны цэнтар Харог
Дата ўтварэньня 2 студзеня 1925
Насельніцтва (2016) 216 900
Шчыльнасьць 3,4 чал./км²
Плошча
  • 64 100 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 7496 м
Месцазнаходжаньне Горна-Бадахшанскае аўтаномнае вобласьці
Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 TJ-GB
Тэлефонны код 3522
Паштовыя індэксы 736000
Код аўтам. нумароў 04РТ
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пасьля зацьвярджэньня савецкай улады на Паміры зь 15 жніўня 1923 году практычна ўся заселеная тэрыторыя знаходзілася ў складзе Бухарскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі, усходняя палова тэрыторыі — у складзе Памірскай акругі Фэрганскай вобласьці Туркестанскай АССР. 2 студзеня 1925 году ўказам ЦВК СССР была пераўтворана ў аўтаномную вобласьць Горнага Бадахшана ў складзе Таджыцкай АССР.

З 16 кастрычніка 1929 году — у складзе Таджыцкай ССР, якая ўвайшла ў склад СССР на правах саюзнае рэспублікі. 5 сьнежня 1936 году перайменаваная ў Горна-Бадахшанскую аўтаномную вобласьць (Пастанова VIII Надзвычайнага Зьезда Саветаў СССР 25.11-5.12.1936)[1].