Горнаўка

рака ў Беларусі

Го́рнаўка — рака ў Дрысенскім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Дрысы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 11 км. Плошча вадазбору 35 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2‰.

Рака
Горнаўка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Страшныя
Вусьце Дрыса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 11 км
Плошча басэйну 35 км²
Нахіл воднай паверхні 2 ‰

Пачынаецца за 3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Страшныя, цячэ Полацкай нізінай. Упадае ў Дрысу каля вёскі Дворыца. Даліна ў сярэдняй плыні добра выражаная, шырыня яе 200—300 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,4 км каналізаванае[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 133

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 133