Гондар
Го́ндар (па-ангельску: Gondor) — паводле легендарыюму Толкіна найбуйнейшае каралеўства людзей на захадзе Міжзем’я да сканчэньня Трэцяй Эпохі. Трэцяя кніга «Ўладара Пярсьцёнкаў» «Вяртаньне караля» ў асноўным распавядае пра падзеі, якія маюць месца ў Гондары падчас Вайны Пярсьцёнка. Гісторыя дзяржавы выкладзена ў дадатках да кнігі.
Гондар | |
Сымбаль Гондару, які ўлучае белае дрэва й сем зорак | |
Стваральнік | Ісільдур і Анарыён |
---|---|
Істотныя асобы | Дэнэтар II, Барамір, Фарамір, Арагорн |
Паводле гісторыі Гондар быў заснаваны братамі Ісільдурам і Анарыёнам пасьля таго, як нумэнорцы мусілі зьехаць з вострава Нумэнор. Разам з каралеўствам Арнар на поўначы Гондар служыў апошняй апорай Людзей Захаду. Пасьля раньняга пэрыяду росту магутнасьць Гондару паступова пачала зьніжацца, у асноўным з-за міжусобіц, а таксама з-за канфліктаў з хаўрусьнікамі Цёмнага Ўладара Саўрона. Узвышэньне каралеўства пачалося толькі пасьля канчатковай паразы Саўрона й каранацыі Арагорна ў якасьці караля.
Гондар знаходзіцца насупраць Мордару, свайго галоўнага ворагу ў Трэцяй Эпосе. Сталіцай краіны зьяўляецца горад Мінас Тырыт, але першапачаткова сталіца месьцілася ў горадзе Азгіліят.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |