Голас Часу (1945)
«Голас Часу» — грамадзка-палітычная газэта Маларыцкага раёну.
Голас Часу | |
Тып | тыднёвік |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Заснаваная | 2 жніўня 1945 году |
Мова | беларуская расейская |
Штаб-кватэра | Маларыта, Маларыцкі раён |
Аб’ём | серада: 8 старонак субота: 12 бачынаў |
Афіцыйны сайт | malorita.by |
Мінуўшчына
рэдагавацьГазэта выдаецца з 2 жніўня 1945 году. Першы нумар выйшаў пад назовам «Сьцяг Перамогі» (па-расейску: Знамя Победы). Рэдакцыя знаходзілася ў будынку райкаму партыі на вуліцы Несенюка. Мэтаю газэты было інфармаваньне насельніцтва пра падзеі ў раёне й краіне, асьвятленьне жыцьця ў месьце й вёсцы. Першы нумар набіралі ўручную Вольга Самойлава й Вера Камянчук. Яны прапрацавалі ў тыпаграфіі шмат гадоў, унёсшы вялікі ўклад у разьвіцьцё й паліграфічнае афармленьне газэты.
З 1953 году газэта мяняе сваю назву на беларускую «Сьцяг Перамогі» (па-беларуску: Сцяг Перамогі).
У 1962 годзе газэта закрываецца з-за скасаваньня Маларыцкага раёну. Аднак ужо ў 1965 року раён аднаўляецца, а газэта пачынае выходзіць пад назвай «Сельскае жыцьцё» (па-беларуску: Сельскае жыццё). Газэта выдавалася пад гэтым назовам да 1991 году.
2 студзеня 1991 году газэта была перайменаваная ў «Голас Часу».
Са студзеня 2010 року газэта мае ўласны ўэб-сайт па адрасе «malorita.by». У верасьні 2017 году адбыўся рэдызайн сайту.
Сёньня газэта выдаецца два разы на тыдзень: у сераду аб’ёмам 8 старонак і ў суботу аб’ёмам — 12 бачынаў.
Рэдактары
рэдагавацьПершым рэдактам быў В. Бяляеў. Потым газэту рэдагавалі К. Паноў, М. Смолін, Дз. Нікалаеў, П. Сусікаў, І. Налівайка. З 1965 року газэту рэдагавалі У. Макарэвіч, Н. Салавей, І. Герашчанка, А. Тунчык, Н. Рымач, У. Шпарла, У. Захарэвіч, У. Мігалевіч, Н. Сьвіцюк.
Узнагароды
рэдагавацьУ 1989 годзе райгазэта за актыўны ўдзел ва Ўсесаюзным конкурсе імя Ўльянавай на найлепшую пастанову масавай працы, творчую ініцыятыву і вялікі ўнёсак у працу з грамадзкімі карэспандэнтамі Кіраўніцтвам саюзу журналістаў БССР узнагароджаная ганаровай граматай.