Глісада
Гліса́да (па-француску: glissade — «коўзаньне») — траекторыя палёту лятальнага апарата, па якой ён зьніжаецца непасрэдна перад пасадкай. У выніку палёту па глісадзе лятальны апарат трапляе ў зону прызямленьня на ўзьлётна-пасадкавай паласе.
У параплянэрызьме базавай глісадай называецца прамая траекторыя непасрэдна перад пасадкаю.
Кут нахілу глісады — кут між паверхняю глісады і паверхняю гарызонту. КНГ — адна з найважлівейшых характарыстык узьлётна-пасадачнай паласы аэрадрому. Для сучасных цывільных аэрадромаў зазвычай знаходзіцца ў інтэрвале 2…4,5°. На велічыню КНГ можа ўплываць наяўнасьць перашкод у зоне аерадрому.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |