Гжэль
Гжэль, Гжэльская кераміка — вырабы керамічных прадпрыемстваў у ваколіцах станцыі Гжэль Раменскага раёну Маскоўскай вобласьці. Высокага мастацкага ўзроўню гжэль дасягнула ў 2-й палове 18 ст., калі «чорныя» (простыя) і «мураўленыя» (паліўныя) ганчарныя вырабы зьмяняюцца маёлікай (квасьнікі, кумганы, талеркі, цацкі і т. д.), з арыгінальнай шматколерным росьпісам па белай паліве, а часам і з гранічна абагульненымі ляпнымі фігуркамі, адзначанымі багацьцем фантазіі і вастрынёй бачаньня. З пачатку 19 ст. Гжэль перайшла на вытворчасьць парцаляны, фаянсу і паўфаянсу. У 1830-40 у Гжэлі была сканцэнтравана амаль палова ўсіх фарфора-фаянсавых прадпрыемстваў Расейскай імпэрыі. У 19 ст. мастацкую своеасаблівасьць захоўваюць упрыгожаны аднакаляровым сінім росьпісам паўфаянс і лубок (маляўнічы танны чайны посуд). Традыцыі гжэльскай керамікі 19 ст. працягвае Турыгінскі завод мастацкай керамікі.
Галерэя
рэдагаваць-
Керамічны сасуд з Гжэлі
-
Ваза ў Гжэльскім стылі
-
Посуд з Гжэлі
-
Ваза ў Гжэльскім стылі
-
Гжэльскі парцалянавы завод
-
Парцалянавы імбрычак з ўнутранай раьбой
-
Гжэльскі кумган
-
Гжэльскі гадзіньнік, вёска Кускова
-
Гадзіньнік «Лефортава»
-
Збанок і квасьнік, маёліка
-
Гжэльская статуэтка "Ямеля"
-
Гжэльскі каганец
-
ASEAN Tourism Awards 2019