Ге́тры (па-француску: guêtre) — суконная накладка з зашпількамі тыпу кароткага (на шчыкалаткі) накладной халявы ці род цёплых панчох, якія апранаюць паверх абутку. Першапачаткова іх рабілі з скуры або з шчыльнага матэрыялу, пазьней з сукна.

Францускія марскія кадэты ў белых гетрах на парадзе 8 траўня

У 1990-я і 2000-я гетры зноў увайшлі ў моду як жаночы аксэсуар, а таксама як аксэсуар для танцаў, які дазваляе хутка разаграваць цягліцы ног у часе рэпэтыцыяў. У цяперашні час ваўняныя гетры выкарыстоўваюцца ў якасьці элемэнта спартовага адзеньня, які абараняе і сагравае ногі. Гетры атрымалі шырокае распаўсюджваньне ў турызьме ў якасьці абароны ад траплення ўнутр чаравікоў бруду і вады.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Гетрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў