Герб Фарэрскіх астравоў

Сучасны герб Фарэ́рскіх астраво́ў быў зацьверджаны ў 2004 годзе. Ён складаецца зь сіняга шчыта, на якім намаляваны авен (veðrur). Авечкі лічацца сымбалем Фарэрскіх астравоў, бо верагодна менавіта да іх узыходзіць іх назва. Таксама авечкі зьяўляюцца самымі распаўсюджанымі жывёламі на астравах. Прататыпам цяперашняга гербу быў царкоўны герб у горадзе Кірк’юбуры XV стагодзьдзя.

Герб Фарэрскіх астравоў
Coat of arms of the Faroe Islands.svg
Апісаньне
Зацьверджаны 2004

Фарэрскі парлямэнт Лёгцынг выкарыстоўваў авена на сваіх пячатках. Разам з роспускам Лёгцынгу ў 1816 годзе быў скасаваны і гэты неафіцыйны герб. Авен ня стаў ужывацца і пасьля ўзнаўленьня парлямэнту ў 1852 годзе, а таксама падчас дэ-факта незалежнасьці Фарэр пад брытанскай акупацыяй падчас Другой сусьветнай вайне.

Пасьля таго, як у 1948 годзе быў прыняты закон аб уводзінах пасады прэм’ер-міністра (лёгмадура), той абраў сабе ў 1950 годзе авена ў якасьці гербу. У 2004 годзе быў канчаткова прыняты цяперашні герб. На ім намаляваны серабрысты авен у абарончай паставе з залатымі капытамі і рогамі. Сіні колер (Merkið) задняга фону адпавядае сіняму колеру на сьцягу Фарэрскіх астравоў. Герб выкарыстоўваецца кіраўніком ураду, урадам і фарэрскімі замежнымі амбасадарамі. Тым ня менш, некаторыя ўрадавыя ведамствы ўсё яшчэ выкарыстоўваюць старую вэрсію гербу, якая ўжывалася з 1950 па 2004 год.

Глядзіце таксамаРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Герб Фарэрскіх астравоўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў