Герб Салікамску — знак мескае акругі Салікамск Пермскага краю Расеі. Быў зацьверджаны рашэньнем Салікамскае Думы 12 лютага 2009 году.

Герб Салікамску

Апісаньне рэдагаваць

На залатым полі на зялёнай зямлі знаходзіцца чорны калодзеж (для здабычы солі). Пабапал калодзежа стаяць два слупы, на якіх ляжыць барабан з колам на правым слупе. Унутры калодзеж срэбраны, таксама срэбраныя вяроўка на барабане, разьлітая соль на калодзежы і вакол яго на зямлі.

Тлумачэньне гербу рэдагаваць

  • залатое поле — знак дабрабыту й росквіту места;
  • срэбра, якое выкарыстоўваецца для выявы солі, азначае чысьціню мысьляў жыхароў места Салікамск, якія думаюць толькі аб годнасьці й славе сваёй зямлі;
  • чорным колерам падкрэсьліваецца старажытнасьць заняткаў здабычы солі, бо дрэва, зь якога зрабілі калодзеж ад часу пачарнела.

Мінулае рэдагаваць

 
Герб Салікамску 1783 году

Першы герб места Салікамск быў зацьверджаны 17 ліпеня 1783 году. За аснову цяперашняга гербу ўзялі гэты герб. У 1862 годзе быў трохі герб абноўлены, але асноўная частка была захаваная. У часы СССР герб быў адменены, а Салікамск страціў статус места (быў пераўтвораны ў вёску). Толькі 27 кастрычніка 1999 году быў адноўлены герб, які быў зацьверджаны ў 1783—1862 гадах.

Глядзіце таксама рэдагаваць