Сьцяг Салікамскае мескае акругі Пермскага краю Расеі — знак, які выкарыстоўваецца для вывешваньня на дзяржаўных будынках у гэтай акрузе разам са сьцягам Расеі.

Сьцяг Салікамску

Стварэньне сьцягу рэдагаваць

Сьцяг быў зацьверджаны 12 лютага 2009 году рашэньнем Салікамскае мескае Думы.

Апісаньне рэдагаваць

Сьцяг — гэта кус тканіны жоўтага колеру, які мае адносіны шырыні й даўжыні 2:3. Пасярэдзіне сьцягу знаходзіцца выява калодзежа (для дабычы солі) на зялёнай зямлі (глебе). Пабапал калодзежа стаяць два слупы, на якіх вісіць барабан (на які намотан вяроўка, якая спускаецца ў калодзеж) з колам. Па краях калодзежа й каля калодзежа на зямлі ёсьць разьлітая соль (сярэбраны колер).

Тлумачэньне сьцягу рэдагаваць

Сьцяг быў створаны на аснове гербу Салікамскае мескае акругі, які быў распрацаваны на аснове гербу 1783 году. Калодзеж для здабычы солі азначаў, што гэта быў галоўны занятак жыхароў места Салікамск. Жоўты (залаты) колер азначаў багацьце й дабрабыт Салікамску. Белы (сярэбраны) колер азначаў чысьціню мысьляў жыхароў Салікамску, якія думалі аб дзяржаве й аб сваёй краіне.