Герб Прэзыдэнта Паўночнай Македоніі

Герб Прэзыдэнта Паўночнай Македоніі — афіцыйны герб прэзыдэнта краіны. Герб або эмблема была прынятая 2 сьнежня 2009 году, па ініцыятыве прэзыдэнта Македоніі Георге Іванава з боку геральдыстаў Стаянча Велічкоўскага, Петара Гайдава і Ёвана Ёваноўскага з Асацыяцыі Македонскай геральдыкі[1].

Герб Прэзыдэнта Паўночнай Македоніі
Герб Прэзыдэнта Паўночнай Македоніі
Апісаньне
Зацьверджаны 2 сьнежня 2009 году
Выкарыстаньне Сьцяг Паўночнай Македоніі прэзыдэнт Паўночнай Македоніі
Аўтар гербу Стаянч Велічкоўскі,
Петар Гайдаў
Ёван Ёваноўскі

Герб складаецца з Македонскага сьцяга ў шчыце. Пад шчытом з македонскім сьцягам — вянок з Македонскага дубу з васьмю лістамі і васьмю жалудамі[1]. Гэта першы герб прэзыдэнта Македоніі, да 2009 году прэзыдэнт не меў уласнага герба. Аднак на сёньняшні дзень прэзыдэнт Македоніі ня мае ўласнага сьцяга.

Апісаньне

рэдагаваць

Герб складаецца са шчыта, на якім намаляваны нацыянальны сьцяг Македоніі. Шчыт мае форму гішпанскага шчыта і выкладзены прамянямі зваротных колераў. Пад шчытом знаходзіцца вянок з Македонскага дубу, які служыць апорай для гербу. Кожная галіна Македонскага дубу мае восем лістоў і жалудоў, што адпавядае колькасьці галін Дзяржаўнага сьцяга. Усяго ёсьць шаснаццаць лісточкаў і шаснаццаць жалудоў. Колеру гербу — гэта македонскія нацыянальныя колеры.[2]