Герб Коўна — геральдычны сымбаль Коўна, вядомы з XV ст.

Герб Коўна
Герб Коўна
Герб Коўна
Апісаньне
Першыя згадкі XV ст.
Зацьверджаны 30 чэрвеня 1993 г.
Выкарыстаньне Вялікае Княства Літоўскае
Летува

На мескіх гербавых пячатках з XV стагодзьдзя адлюстроўваўся тур, з канца XV стагодзьдзя яго дапоўніў крыж. З 1843 году герб Ковенскай губэрні, якім карыстаўся і губэрнскі горад Коўна, адлюстроўваў усталяваны на ратушнай плошчы помнік у памяць Вайны 1812 году.

2 траўня 1935 году гарадзкая рада Коўна зацьвердзіла герб з выявай на пурпурным фоне белага тура з залатымі капытамі, рагамі і крыжом паміж рогамі. З 1969 году выкарыстоўваўся герб з выявай на чырвоным фоне белага зубра. Дэкрэтам прэзыдэнта Летувіскай Рэспублікі 30 чэрвеня 1993 году зацьверджаны герб, які нагадвае гістарычны герб: на чырвоным шчыце белы тур з залатым крыжом паміж рагамі.