Герб Грузінскай ССР

Герб Грузі́нскай ССР — рэспубліканскі сымбаль Грузінскай ССР. Зацьверджаны 28 лютага 1922 году дэкрэтам Рэўкаму ССР Грузіі.

Герб Грузінскай ССР
Emblem of the Georgian SSR.svg
Апісаньне
Зацьверджаны 20 траўня 1921

Дзяржаўны герб Грузінскай ССР складаецца з круглага чырвонага поля, у верхняй частцы якога намаляваная сьвятлівая пяціканцовая зорка зь якой распасьціраюцца па ўсім полі прамянямі. Унізе — сьнежны хрыбет блакітнага колеру. На правым боку — залатыя каласы і на левай — залатыя лозы зь вінаграднымі гронкамі. Канцы каласоў і лоз пераплеценыя паміж сабой у падставы хрыбта ў ніжняй частцы поля. Вялікую частку сярэдзіны займае малюнак залатога сярпа і молата, якія ўпіраюцца ў сьвятлівую зорку, унізе — у вяршыню хрыбта, а па баках — у каласы і лозы. Вакол поля зьмешчаны надпіс на грузінскай, абхаскай і расейскай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!». Герб абрамлены вакол узорам з арнамэнтаў у грузінскім стылі.

Герб быў скасаваны 11 сьнежня 1990 году.

Глядзіце таксамаРэдагаваць