Георгі Сідаровіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сідаровіч.
Георгі Сьцяпанавіч Сідаровіч (21 лістапада 1903, Менск — 6 траўня 1985) — савецкі вайсковы дзяяч, генэрал–палкоўнік танкавых войскаў (1962). Скончыў вайсковую акадэмію мэханізацыі й матарызацыі (1937), Генштаб (1941). У Чырвонай Арміі ад 1922, камандыр батарэі, кіраўнік штабу дывізіёну. У Вялікую Айчынную вайну ад 1941 кіраўнік штабу асобнае танкавае дывізіі, у штабе Галоўнага бранятанкавага ўпраўленьня Чырвонае Арміі. Ад 1944 на 1-м Прыбалтыйскім, 1-м і 2-м Беларускіх франтох: кіраўнік штабу мэханізаванага корпусу танкавае арміі. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Сталінградам, Кіевам, на Курскай дузе, вызваленьня Беларусі, Прыбалтыкі, Усходне-Прускае апэрацыі. Ад 1945 на адказных пасадах у войску, цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР.
Літаратура
рэдагаваць- . — Мн.: .
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |