Генуэскі ўнівэрсытэт

вну ў Генуі (Італія)

Генуэскі ўнівэрсытэт (па-італьянску: Università degli Studi di Genova) — італьянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з статусам унівэрсытэту зь сядзібай у горадзе Генуя.

Генуэскі ўнівэрсытэт
Università degli Studi di Genova
Заснаваны 1481
Месцазнаходжаньне
Горад
Краіна
Знаходзіцца ў складзе ORCID[d][2][3], Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][4], Netval Research Universities Network[d][5] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][6]
Вэб-сайт unige.it (італ.)​ (анг.)

Як і ў большасьці эўрапейскіх унівэрсытэтаў з старажытнай традыцыяй, вытокі Генуэскага ўнівэрсытэту можна знайсьці ў асацыяцыях выкладчыкаў і студэнтаў Сярэднявечча. Ёсьць зьвесткі аб наяўнасьці ў Генуі навучальнай установы, якая надавала ступені ў галіне права, тэалёгіі, мэдыцыны і мастацтва, яшчэ ў ХІІІ стагодзьдзі.

Структура

рэдагаваць
  • Школа матэматычных, фізычных і прыродазнаўчых навук
  • Школа мэдычных і фармацэўтычных навук
  • Школа сацыяльных навук
  • Школа гуманітарных навук
  • Політэхнічная школа

Дэпартамэнты

рэдагаваць
  • Дэпартамэнт хіміі і прамысловай хіміі
  • Дэпартамэнт фізыкі
  • Дэпартамэнт інфарматыкі, біяінжынэрыі, робататэхнікі і сыстэмнай інжынэрыі
  • Дэпартамэнт матэматыкі
  • Дэпартамэнт навук аб Зямлі, навакольным асяродзьдзі і жыцьці
  • Дэпартамэнт фармацыі
  • Дэпартамэнт ўнутраных захворваньняў і мэдычных спэцыяльнасьцяў
  • Дэпартамэнт экспэрымэнтальнай мэдыцыны
  • Дэпартамэнт нэўралёгіі, рэабілітацыі, афтальмалёгіі, генэтыкі і навук аб маці і дзіцяці
  • Дэпартамэнт комплексных хірургічных і дыягнастычных навук
  • Дэпартамэнт навук аб здароўі
  • Дэпартамэнт эканомікі
  • Дэпартамэнт юрыспрудэнцыі
  • Дэпартамэнт навук аб адукацыі
  • Дэпартамэнт паліталёгіі
  • Дэпартамэнт антычнасьці, філязофіі і гісторыі
  • Дэпартамэнт італьянскіх, рымскіх студыяў, старажытнасьцяў, мастацтваў і забаваў
  • Дэпартамэнт сучасных моваў і культур
  • Дэпартамэнт архітэктуры і дызайну
  • Дэпартамэнт цывільнай, хімічнай і экалягічнай інжынэрыі
  • Дэпартамэнт мэханічнай інжынэрыі, энэргетыкі, кіраваньня і транспарту
  • Дэпартамэнт вайскова-марской, электратэхнічнай, электроннай і тэлекамунікацыйнай тэхнікі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць