Генадзь Дыско
Генадзь Ёсіфавіч Дыска[1] — намесьнік Генэральнага пракурата Беларусі, дзяржаўны раднік юстыцыі 3-яе клясы.
Генадзь Дыско | |
Асабістыя зьвесткі |
---|
Нарадзіўся ў 1964 годзе ў СССР, г. Ашмяны Гарадзенскае вобласьці. З 1983 па 1985 год праходзіў службу ў шэрагах Савецкае Арміі.
У 1990 годзе скончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут па спэцыяльнасьці «Правазнаўства».
У органах пракуратуры праходзіў службу зь ліпеня 1990 году: стажор пракуратуры Ашмянскага раёну, памочнік пракурора Астравецкага раёну, намесьнік пракурора Астравецкага раёну, пракурор Шчучынскага раёну.
З кастрычніка 2006 году па верасень 2016 году працаваў на пасадзе пракурора на Віцебшчыне.
Загадам Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусі ад 30 верасьня 2016 г. № 499-к назначаны намесьнікам Генэральнага пракурора Рэспублікі Беларусі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Намесьнікі Генэральнага пракурата Беларусі. Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь. Праверана 1 студзеня 2022 г.