Гаўрыіл Сугробаў
Гаўрыі́л Ляво́нцьевіч Сугро́баў (1906, Пензенская губэрня, Расея — 25 студзеня 1989) — дырэктар БДІНГ у 1938—1939 і 1949—1962.
Гаўрыіл Сугробаў | |
Дата нараджэньня | 1906 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 студзеня 1989 |
Узнагароды |
Зь сялянскае сям’і. Скончыў пэдтэхнікум, а ў 1931 гісторыка-эканамічнае аддзяленьне Маскоўскага пэдагагічнага інстытуту. Пасьля сканчэньня асьпірантуры пры катэдры эканамічнае геаграфіі Маскоўскага плянавага інстытуту (1936) быў накіраваны ў БДІНГ загадчыкам катэдры эканамічнае геаграфіі. Працаваў намесьнікам дырэктара па вучэбнай працы, а з 1938 — дырэктарам. У верасьні 1939 у сувязі з пастановай ЦК КПБ(б) і Саўнаркама БССР быў прызначаны намесьнікам старшыні Дзяржпляну пры СНК БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў 1949 працаваў у плянавых органах Дзяржпляна. У 1949 ізноў стаў дырэктарам інстытуту, адначасова загадваў катэдрай эканамічнае геаграфіі. За пэрыяд працы дырэктарам інстытуту шмат увагі надаваў укамплектаваньню яго высокакваліфікаванымі кадрамі, пытаньням арганізацыі працы катэдраў і паляпшэньня навукова-дасьледчае працы. Сышоў на пэнсію ў 1962. Меў урадавыя ўзнагароды: ордэн «Чырвонай Зоркі», мэдалі «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай айчыннай вайне», «За працоўную доблесьць».