Гарбсэн
Га́рбсэн (па-нямецку: Garbsen) — горад на паўночным захадзе Нямеччыны, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Прадмесьце Гановэра, які месьціцца за 11 кілямэтраў ад места.
Гарбсэн | |||
| |||
Краіна: | Нямеччына | ||
Кіраўнік: | Крыстыян Граль[d] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 52 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 05131, 05137, 05031 | ||
Паштовы індэкс: | 30823, 30826, 30827 | ||
Нумарны знак: | H | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′6″ пн. ш. 9°35′53″ у. д. / 52.41833° пн. ш. 9.59806° у. д.Каардынаты: 52°25′6″ пн. ш. 9°35′53″ у. д. / 52.41833° пн. ш. 9.59806° у. д. | ||
Гарбсэн | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.garbsen.de/ |
Гісторыя
рэдагавацьГарбсэн узыходзіць да 1223 году. Сёньняшнія 13 гарадзкіх раёнаў часткова разьвіваліся незалежна, пакуль за часам рэгіянальнай рэформы 1974 году Гарбсэн паўстаў у цяперашніх межах.
У ходзе індустрыялізацыі і асабліва па Другой сусьветнай вайне насельніцтва Гарбсэна і ягоных папярэднікаў значна павялічылася. У 1963 годзе цяперашні раён Аўф-дэр-Горст быў утвораны як жылы і рабочы раён з колькасьцю насельніцтва да 10 тысяч жыхароў. Аўф-дэр-Горст, першапачаткова быў заплянаваны сталіцай зямлі Гановэр, і стаў важным фактарам незалежнага гарадзкога разьвіцьця Гарбсэна ў наступныя гады. У першыя дзесяцігодзьдзі паваеннага пэрыяду Гарбсэн быў клясычным прадмесьцем. З тых часоў Гарбсэн перажыў значныя зьмены ў эканамічнай структуры. У месьце ствараліся пераважна сярэднія прадпрыемствы розных галінаў, а колькасьць працоўных месцаў павялічылася больш чым у два разы.