Гаральд Рэйнкін
нарвэскі гандбаліст
Гаральд Рэйнкін (па-нарвэску: Harald Reinkind; нар. 17 жніўня 1992 году) — нарвэскі гандбаліст нямецкага клюбу «Кіль» і нацыянальнай зборнай Нарвэгіі. Выступае на пазыцыі правага гульнёвага гульца.
Гаральд Рэйнкін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 17 жніўня 1992[1] (32 гады) | |
Рост | 195 см | |
Вага | 95 кг | |
Пазыцыя | гульнёвы | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кіль | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2008—2014 2014—2018 2018— |
Фюлінген Райн-Нэкар Лёвэн Кіль |
|
Зборныя | ||
2011— | Нарвэгія |
Кар’ера
рэдагавацьРэйнкін пачаў займацца гандболам у веку 8 гадоў у нарвэскім клюбе «Гнэйст». Аднак, дэбютаваў у прафэсійным гандболе ў іншым бэргенскім клюбе «Фюлінген»[2]. Поруч з камандай у 2009 годзе стаў чэмпіёнам Нарвэгіі. Гэта дазволіла гульцу дэбютаваць у Лізе чэмпіёнаў ЭГФ. Улетку 2014 году далучыўся да нямецкага клюбу «Райн-Нэкар Лёвен», зь якім склаў двухгадовы кантракт[3]. Улетку 2018 году перайшоў да шыхтаў клюбу «Кіль»[4]. У сьнежні 2020 году закінуў адзін мяч у браму «Барсэлёны» у фінале Лігі чэмпіёнаў, чым дапамог здабыць перамогу ў турніры.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Harald Reinkind // https://www.olympedia.org/athletes/145699
- ^ «Oljesjeik vil ha Fyllingen-spiller». BA.
- ^ «Alternative für Petersson: Reinkind wechselt zu den Rhein-Neckar Löwen». Handballworld.
- ^ «„Nicht nur eine offensive Alternative“: THW Kiel verpflichtet Harald Reinkind». Handballworld.