Гарадзенская пагранічная група

Гарадзенская пагранічная група — тэрытарыяльны орган пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Ахоўвае ўчастак беларуска-польскай і беларуска-летувіскай граніцы.

Гісторыя рэдагаваць

Фарміраваньне Гарадзенскага пагранічнага атрада пачалося 24 траўня 1944 году ў Смаленскіх лясах, калі Савецкая Армія рыхтавалася да апэрацыі Багратыён. На працягу 10 дзён фармаваньне атраду было скончана. Каля 2-х месяцаў ішла падрыхтоўка атраду да выхаду на ахову Дзяржаўнай граніцы СССР. 28 ліпеня 1944 году пагранічны атрад у поўным складзе выступіў са станцыі Смаленск да месца пастаяннай дысьлякацыі і 5 жніўня прыбыў на станцыю Горадня. Праз суткі асабовы склад камэндатур і застаў выступілі ў раён праходжаньня дзяржаўнай граніцы СССР. 19 жніўня памежнікі ўсіх застаў выйшлі на ахову Дзяржаўнай граніцы СССР.

3 кастрычніка 1944 году атраду быў уручаны Баявы Чырвоны сьцяг і Грамата Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР. Дзень уручэньня сьцяга часткі - аб'яўлены сьвятам пагранічнага атраду. 3 кастрычніка 1998 году. Ва ўрачыстай абстаноўцы Гарадзенскаму пагранічнаму атраду быў уручаны новы беларускі Баявы сьцяг часткі.

Напрыканцы 2009 году ў выніку рэфармаваньня гарадзенскі пагранічны атрад быў перайменаваны ў гарадзенскую пагранічную групу.

Падразьдзяленьні рэдагаваць

На ўчастку Гарадзенскай пагранічнай групы разьмешчана 14 пагранічных застаў, 3 пагранічныя пасты, пагранічная камэндатура "Парэчча", а таксама 5 аддзяленьняў пагранічнага кантролю:

Камандзіры рэдагаваць

  • палкоўнік Канстанцін Молостаў

Асаблівыя даты рэдагаваць

Днём часткі прызначана 3 кастрычніка. У гэты дзень у 1944 годзе атраду быў уручаны сьцяг часткі.

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць