Гапак

украінскі народны танец

Гапа́к (ад па-ўкраінску: гоп — усклік, які вымаўляецца падчас танцу) — нацыянальны ўкраінскі танец. Музычны памер гапака — 2/4.

Танчаць гапак ва ўкраінскіх нацыянальных строях. Танец скачацца энэргічна, асноўнымі рухамі танцу зьяўляюцца скокі ўпрысядкі, прабежкі, шырокія, высокія скачкі з узмахамі нагамі. Часам у танцы выкарыстоўваюцца баявыя шаблі ўкраінскіх казакоў.

Гапак упершыню зьявіўся ў казачых селішчах Запароскай Сечы і ўяўляў сабою комплекс вайсковых практыкаваньняў. Ён аб’ядноўваў у сабе ўсе неабходныя элемэнты рукапашнага бою.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць