Ганібалы
Ганіба́лы (па-расейску: Ганнибалы) — расейскі шляхецкі род афрыканскага паходжаньня.
Паходжаньне
рэдагавацьЗаснавальнік роду — Абрам (Ібрагім) Пятровіч Ганібал (1696/1698-1781) — нарадзіўся ў Камэруне ці ў Этыёпіі й у дзяцінстве быў прывезены спачатку ў Канстантынопаль, пасьля ў 1705 (ці 1706) у Расею, дзе быў падораны Пятру І, стаўшы ягоным хрэсьнікам. Большую частку жыцьця правёў у Прыбалтыцы. Упершыню стаў менавацца Ганібалам у 1730-я, знаходзячыся ў часовай адстаўцы. У 1731 А. П. Ганібал ажаніўся зь Еўдакіяй Дыёпэр, зь якой зьехаў на службу ў Пярнаў. Шлюб быў нядоўгім і бязьдзетным. За шлюбную нявернасьць ён падаў скаргу ў суд на Еўдакію Андрэеўну, пасьля 23 гадоў судовых цяжбаў на азначэньне духоўнае кансысторыі ў 1754 Е. А. Дыёпэр была сасланая ў Стараладаскі жаночы манастыр, дзе і сканала. У 1736 Абрам Пятровіч абвянчаўся ў рэвэльскай саборнай царкве з дачкой капітана Пярнаўскага палку Мацьвея фон Шэбэрга Хрысьцінай-Рэгінай, ад якой меў 11 дзяцей. 9 чэрвеня 1762 Абрам Пятровіч па веку выйшаў у адстаўку.
Апісаньне гербу
рэдагавацьЯк сьцьвярджаюць дасьледнікі, менавіта знаходжаньню ў Эстоніі Абрам Ганібал абавязаны сваім імем і фамільным гербам. Калі ён купляў у Эстоніі маёнтак Кар’якюла, то ўзяў сабе новае прозьвішча Ганібал і фамільны герб з афрыканскім сланом.
Хоць герб Ганібалу ня быў падараваны, ён пачаў карыстацца ўжо з 1742 (часу падачы прашэньня Лізавеце) гербам незацьверджаным. Гербы-эмблемы былі ў звычаі ў нерадавітых дваранаў, тых, хто ня меў фамільнага гербу. Але герб Ганібала паказваў ня толькі на дваранства, але і на княжае паходжаньне. Захаваўся акварэльны малюнак гербу Ганібалаў. На ім мы бачым слана, які нясе на падушцы княжую карону (тое ж самае было выбітае й на пячатцы). Слон паказваў на афрыканскае паходжаньне ўладальнікаў гербу, а карона — на тое, што продкі іх былі князямі. Такі незацьверджаны фамільны герб упрыгожваў асабістыя пячаткі Абрама Пятровіча і пазьней — яго сыноў.
Радавод
рэдагавацьАбрам Ганібал (1696/1698-1781), генэрал; ж. — 1) 1735 Еўдакія Дыёпэр; 2) 1736 Хрысьціна-Рэгіна фон Шэбэрг (?-1781)
- Восіп (1744—1806), ж. — Марыя Аляксееўна Пушкіна (1745—1818)
- Надзея (1775—1836), м.- Сяргей Львовіч Пушкін (1770—1848) — бацькі Аляксандра Пушкіна
- Іван Ганібал (1735—1801), генэрал-аншэф
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Род Ганібалаў (рас.)