Га́нна Гео́ргіеўна Гарчако́ва — дырэктарка Беларускага дзіцячага хоспіса, адна са стваральніц сыстэмы аказаньня паліятыўнай дапамогі дзецям у Беларусі, актывістка Госьпіснага руху і паліятыўнай дапамогі [1](недаступная спасылка) [2][3].

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу, біёляг па першай адукацыі, па другой — псыхоляг, таксама праходзіла навучаньне арганізацыі Chіldren’s Hosріce Іnternatіоnal (CHІ). Працавала ў дасьледчым інстытуце, потым на месцы выхавацелькі ў анка-гематалягічным дзіцячым цэнтры, з часам стала кіраўніцай псыхоляга-пэдагагічнага аддзела [4]. Працуе ў Беларускім дзіцячым Госьпісе з моманту яго стварэньня 11 лістапада 1994 году. У першыя гады існаваньня Госьпіса таксама выяжджала на дом да хворых дзяцей — як псыхоляг. Ганна Гарчакова прытрымліваецца меркаваньня, што паліятыў — гэта ў першую чаргу пра якасьць жыцьця хворых, а Госьпіс не будынак, а філязофія, актыўна прасоўвае сваю пазыцыю [5]. «Структура дзеля структуры — гэта ні пра што, — разважае Ганна Георгіеўна. — А калі ў ёй на першым месцы — асоба хворага, тады гэта хоспіс і паліятыў. Часам, нават добра ставячыся да невылечнага дзіцяці, мы робім тое з пачуцця жалю. А жаль абражае і бацькоў, і дзіця. Бо якое б ні было яно хворае — гэта ж асоба, якая мае права на павагу. У паліятыве без павагі нельга. Ну не разумею я тых, хто не можа й не хоча дапамагчы, але стаіць над дзіцем, вокхае: „Які ж ты бедненькі, які нямоглы…“ Ня можаш нічым дапамагчы, то лепш адыдзі» [6]. Па меркаваньні Ганны Гарчаковай, праз 25 гадоў існаваньня Беларускі дзіцячы Госьпіс ўжо можа дзяліцца сваім досьведам у арганізацыі сыстэмы дзіцячага Госьпіса, што й робяць. У 2019 годзе Госьпіс стаў ініцыятарам стварэньня Асацыяцыі дзіцячай паліятыўнай дапамогі краінаў Усходняй Эўропы і Цэнтральнай Азіі. У склад арганізацыі ўвайшлі Беларусь, Латвія і Ўкраіна.

Мае дачку.

Узнагароды

рэдагаваць

Жанчына году Беларусі (2010).

Прэмія «За духоўнае адраджэньне» (2019).