Палавыя храмасомы, ці ганасомы — храмасомы, набор якіх адрозьнівае мужчынскія і жаночыя асобіны ў жывёл і расьлін з храмасомным вызначэньнем полу.

Чалавечы мужчынскі XY-храмасом

Па традыцыі палавыя храмасомы ў адрозьненьне ад аўтасом, якія пазначаюцца парадкавымі нумарамі, пазначаюцца літарамі X, Y, Z ці W. Адсутнасьць палавой храмасомы пазначаецца лічбай 0. Як правіла, адзін з палоў вызначаецца наяўнасьцю пары аднолькавых палавых храмасом (XX ці ZZ), а іншы — камбінацыяй дзьвюх няпарных храмасом ці наяўнасьцю толькі адной палавой храмасомы (XY, ZW, X0, Z0). Пол, які мае дзьве аднолькавыя палавыя храмасомы, прадукуе гамэты, якія не адрозьніваюцца па палавых храмасомах, гэты пол завецца гомагамэтным. У пола, вызначанага наборам няпарных палавых храмасом, палова гамэт нясе адну палавую храмасому, а палова гамэт — іншую палавую храмасому, гэты пол завецца гэтэрагамэтным. У чалавека, як ва ўсіх сысуноў, гомагамэтны пол — жаночы (XX), гетэрагамэтны пол — мужчынскі (XY). У птушак, насупраць, гетэрагамэтны пол — жаночы (ZW), а гомагамэтны — мужчынскі (ZZ). У некаторых выпадках пол вызначаецца не адной, а некалькімі парамі палавых храмасом. Напрыклад, качканос мае пяць пар палавых храмасом, жаночы пол задаецца камбінацыяй XXXXXXXXXX, а мужчынскі — XYXYXYXYXY. Падрабязьней гл. вызначэньне полу.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць