Гамэльн
Га́мэльн (па-нямецку: Hamelin) — горад у Нямеччыне, у зямлі Ніжняй Саксоніі. Адміністрацыйны цэнтар акругі Гамэльн-Пірмант. Месьціцца на рацэ Вэзэр. Горад больш за ўсё вядомы дзякуючы паданьню пра Гамэльнскага пацукалова.
Гамэльн | |||
| |||
Краіна: | Нямеччына | ||
Кіраўнік: | Кляўдыё Грызэ[d] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 68 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 05151, 05158 | ||
Паштовы індэкс: | 31785, 31787, 31789 | ||
Нумарны знак: | HM | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°6′11″ пн. ш. 9°21′36″ у. д. / 52.10306° пн. ш. 9.36° у. д.Каардынаты: 52°6′11″ пн. ш. 9°21′36″ у. д. / 52.10306° пн. ш. 9.36° у. д. | ||
Гамэльн | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.hameln.de/ |
Гісторыя
рэдагавацьГамэльн пачаўся з манастыру, які быў закладзены яшчэ ў 851 годзе нашай эры. У навакольлі паўстала вёска, якая ў XII стагодзьдзі стала горадам. Лічыцца, што выпадатак зь вядомым міталягічным Гамэльнскім пацукаловам адбыўся ў 1284 годзе і можа быць быў рэальным пэрсанажам, але і некалькі адрозьніваецца ад традыцыйнай гісторыі. У XV—XVI стагодзьдзях Гамэльн быў другарадным сябрам Ганзейскага зьвязу. У чэрвені 1634 году, за часам Трыццацігадовай вайны, генэрал імпэрскага войска Лётар Дытрых зьведаў паразу ў бітве пры Ольдэндорфе ад швэдзкага генэрала Дода Кніпгаўзэна пасьля таго, як Гамэльн быў абложаны швэдзкім войскам.
Эпоха найбольшага росквіту гораду пачалася ў 1664 годзе, калі места стала памежным умацаваным горадам княства Каленбэрг. У 1705 годзе Гамэльн стаў часткай нядаўна створанага курфюрства Гановэр, калі прынц Георг Люі, які пазьней стаў каралём Вялікабрытаніі, атрымаў у спадчыну княства Люнэбург. Гамэльн быў аточаны чатырма крэпасьцямі, праз што места атрымала мянушку «Паўночны Гібральтар». У выніку горад стаў самым моцна ўмацаваным у Гановэрскім курфюрстве. У 1806 годзе Гамэльн бяз бою здаўся францускім войскам пасьля перамогі Напалеона ў бітве пры Ене і Аўэрштэцы.