Галоўная вайсковая пракуратура СССР
Галоўная вайсковая пракуратура Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (па-расейску: Главная военная прокуратура Союза Советских Социалистических Республик) — пракуратура, якая існавала да 1991 году ў СССР. Была падпарадкаваная Ген. пракуратуры СССР.
Галоўная вайсковая пракуратура Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік | |
Даведка | |
---|---|
Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1926 (98 гадоў таму) |
Задача | 1) перадача карных і грамадзянскіх справаў у суд, 2) удзел у судзе дзяржаўным абвінаваўцам |
Сядзіба | СССР, м. Масква, |
Дзейнічае ў месцах | СССР |
Службовыя мовы | расейская |
Управа | Ген. пракуратура |
Галоўная ўправа | ЦК КПСС |
Зьвязаныя службы | суд міліцыя КДБ СССР Адвакатура |
Акруга дзейнасьці — СССР.
Дзейнасьць
рэдагавацьПасьля стварэньня СССР стала самастойнаю дзяржаваю. Пачалалі стварацца дзяржаўныя ўстановы для назіраньня за выкананьнем савецкага права. У 1922 годзе была створана адзіная цэнтралізаваная пракуратура СССР. Пастановай ЦВК і СНК СССР ад 20 жніўня 1926 года ўведзена ў дзеяньне Палажэньне аб вайсковых трыбуналах і вайсковае пракуратуры, якое зьявілася ў СССР асноўным лістом для дзейнасьці вайсковых пракуратур акругаў, карпусоў, дывізыяў. Была ўтворана таксама вайсковая пракуратура Заходняе вайсковае акругі, якая пасьля пераўтворана ў вайсковую пракуратуру Заходняе асобнае, а затым і Беларускае вайсковых акругаў[1].
Ёй была падпарадкаваная і Вайсковая пракуратура Беларускае вайсковае акругі, якая пасьля распаду СССР была пераўтвораная ў частку беларускае дзяржавы. Яе назвалі Беларуская вайсковая пракуратура. Земскімі ўстановамі былі міжгарнізонныя вайсковыя пракуратуры, якія былі часткаю савецкае вайсковае пракуратуры.
Галоўная вайсковая пракуратура назірала за дзейнасьцю міжгарнізонных пракуратураў. Яны вялі сьледзтва над карнымі справамі, дзе абвінавачанымі былі вайскоўцы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Стварэньне вайсковае пракуратуры СССР у Беларускае ССР. Пракуратура Беларусі. Праверана 1 студзеня 2022 г.