Галомічы
Гало́мічы (далямінцы, галамачы, гломачы; па-нямецку: Daleminzier, па-польску: Głomacze (Dalemińcy)) — сярэднявечнае заходнеславенскае племя, якое ўваходзіла ў племянны саюз лужыцкіх сербаў разам зь мільчанамі, сорбамі, лужычанамі, нішанамі, сусельцамі і іншымі плямёнамі[4]. Галомічы зьяўляюцца аднымі з продкаў лужычан, славенскага народа на ўсходзе сучаснае Нямеччыны[5].
Расьсяленьне
рэдагавацьУ другой палове першага тысячагоддзя племя галомічаў займала землі ў міжрэччы Лабы і Мульды на поўначы ад Рудных гор на землях сучаснай Нямеччыны (зямля Саксоніі. На поўначы ад галомічаў знаходзіліся землі сусельцаў і ніжычаў, на ўсходзе за Лабай — землі мільчан і нішан, на захадзе за ракой Мульда — землі сорбаў, худзічаў і іншых плямёнаў, на поўдні ад галомічаў жылі чэхі[1][3].
Паходжаньне
рэдагавацьГаломічы, як думаюць, адносяцца да славенскіх перасяленцаў 8 ст., якія зьявіліся ў міжрэччы Лабы і Зале, ужо занятым славенскімі плямёнамі, якія адносіліся да праска-карчацкай культуры[6].
Саюзы
рэдагавацьРазам з астанімі плямёнамі міжрэчча Лабы і Зале галомічы аб’ядналіся ў саюз сорбаў[4].
Назва
рэдагавацьДалямінцы
рэдагавацьУ Баварскім географе IX стагоддзя племя далямінцаў фіксуецца як Talaminsi.[7].
Трубачоў лічыў, што назва далямінцы мае іліравенецкае паходжаньне: ад ілірыйскага Дальматэ — «авечыя (пастухі)»[8].
Гломачы
рэдагавацьУ 10 ст. племя згадваецца ў гістарычных крыніцах пад назвай гломачы (галамачы). Чэскі вучоны Л. Нідэрле назваў прычыны такой зьмены назвы загадкавымі.
Паводле мысьлі расейскага археоляга В. В. Сядова першы этнонім належыць племяні праска-карчацкага паходжаньня, а другая назва зьвязана з перасяліўшыміся пазьней славенамі русэнскай культуры[4].
Гісторыя
рэдагавацьДа 10 ст. племя галомічаў было канчаткова разгромлена немцамі, сьледам за німі былі заваяваны і ўсе астанія плямёны саюза сорбаў[9].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Большая Советская Энциклопедия Архіўная копія ад 2012-06-02 г.
- ^ Статья Полабские славяне // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. Прохоров, Александр Михайлович. — М.: «Сов. энциклопедия», 1969—1978. — Т. 20.
- ^ а б Commons.wikimedia.org Архіўная копія ад 2012-09-27 г.
- ^ а б в Седов В. В. Славяне в раннем средневековье. — М.: Фонд археологии, 1995. — С. 143. — ISBN 5-87059-021-3
- ^ Etnolog.ru. Энциклопедия народов мира
- ^ Седов, Валентин Васильевич Славяне в раннем средневековье. — М.: Фонд археологии, 1995. — С. 141. — ISBN 5-87059-021-3
- ^ Херрман И. Ruzzi. Forsderen Liudi. Fresiti. К вопросу об исторических и этнографических основах «Баварского Географа» (первая половина IX в.) // Древности славян и Руси / Ответственный редактор Тимощук Б. А.. — Наука, 1988. — С. 164. — ISBN 5-02-009419-6
- ^ Трубачев О. Н. Ранние славянские этнонимы — свидетели миграции славян // Вопр. языкознания. 1974. № 6. С. 52-53
- ^ Седов В. В. . — М.: Фонд археологии, 1995. — С. 144. — ISBN 5-87059-021-3