Гайльсьвінта

каралева франкаў

Гайльсьвінта (каля 550 — каля 567 або 568) — каралева франкаў, другая жонка Хільпэрыка I (561—584).

Гайльсьвінта
вэстгоцкая прынцэса[d] і каралева франкаў[d][1]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 540,
Памерла 568[2],
Дынастыя Мэравінгі
Сужэнец Хільперык I[d][2]
Бацька Athanagild[d]
Маці Гадысьвінта[2]

Біяграфія

рэдагаваць

Старэйшая дачка караля вэстготаў Атанагільда і яго жонкі Гадысьвінты. Мела сястру Брунгільду.

Адразу па заручынах — дзесьці паміж 566 і 567 гадамі — Хільперык падараваў ёй гарады Лімож, Бардо, Каор, Бэарн і Бігор. Аднак з намовы сваёй каханкі Фрэдэгунды, Хільперык неўзабаве забіў сваю жонку[3].

Праз тры дні па забойстве Гайльсьвінты Хільперык ажаніўся з Фрэдэгундай. Заўчасная сьмерць Гайльсьвінты выклікала варожасьць яе сястры Брунгільды; гэта таксама павярнула брата Хільпэрыка Сігебэрта (мужа Брунгільды) супраць яго і Фрэдэгунды, вынікаў чаго прыкладна саракагадовы канфлікт паміж франконскімі каралеўствамі Аўстразіяй і Нэйстрыяй — сапраўдная грамадзянская вайна Мэравінгаў[4].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  2. ^ а б в г д е ё ж Settipani C. La Préhistoire des Capétiens (фр.): Première partie : Mérovingiens, Carolingiens et RobertiensVilleneuve-d'Ascq: 1993. — P. 89. — ISBN 978-2-9501509-3-6
  3. ^ Frassetto M. Encyclopedia of Barbarian Europe: Society in Transformation. — Santa Barbara, CA: ABC-CLIO, 2003. P. 176—177.
  4. ^ Frassetto M. Encyclopedia of Barbarian Europe: Society in Transformation. — Santa Barbara, CA: ABC-CLIO, 2003. P. 177.