Газавы факел — кіраванае альбо аварыйнае спальваньне спадарожнага газу пры здабычы альбо перапрацоўцы нафты на нафтаперапрацоўчых і хімічных заводах. Кіраванае спальваньне газу дазваляе павысіць бясьпечнасьць нафтасховішчаў і трубаправодаў у выпадку незаплянаванага скачку ціску. Каб паменьшыць фармаваньне чорнага дыму ў газавым факеле ў полымя падмешваюць вадзяную пару. Гэтая мера ў нейкай ступені зьніжае забруджваньне атмасфэры, але ўзмацняе шум ад газавага факелу. У атмасфэру пры спальваньні газу выкідваецца вялікая колькасьць парніковых газаў.

Геаграфія прамысловых газавых факелаў
Газавы факел

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Газавы факелсховішча мультымэдыйных матэрыялаў