Вішнеўскае гета
Вішнеўскае гета — жыдоўскае гета ў мястэчку Вішнева Валожынскага раёну, створанае нацыстамі ў пэрыяд акупацыі Беларусі.
Напярэдадні ўварваньня немцаў у мястэчку пражывала 571 жыдоў (1940).
Першымі ахвярамі сталі 40 жыдоў, якіх растралялі ў ліпені і жніўне 1941 году на жыдоўскіх могілках. Па сьведчаньні Наўма Падбярэзкіна (1915 г. н.), немцы фатаграфавалі акцыю.
Астатнія жыды (1550 чалавек) былі зьмешчаны ў гета і выкарыстоўваліся на прымусовых працах на станцыі Краснае. Гета праіснавала да верасьня 1942 году. Ранкам у мястэчка прыбылі карнікі. Пры дапамозе мясцовай паліцыі жыдоў прывялі да ямы і растралялі. Па розным дадзеным тады загінула ад 1300 да 1350 жыдоў.