Вітшэвэльская царква
Вітшэвэльская царква (па-швэдзку: Vittskövle kyrka) — царква ў мястэчку Вітшэўле, у камуне Крыстыянстад на поўдні Швэцыі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/6a/Vittsk%C3%B6vle_kyrka%2C_exteri%C3%B6r_4.jpg/220px-Vittsk%C3%B6vle_kyrka%2C_exteri%C3%B6r_4.jpg)
Кірха была пабудаваная ў 12 ці 13 стагодзьдзі. У 15 стагодзьдзі з паўночнага боку пабудавалі каплічку, прысьвечаную Сьвятой Ганьне.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/80/Vittsk%C3%B6vle_kyrka%2C_Gud_skapar_djuren.jpg/200px-Vittsk%C3%B6vle_kyrka%2C_Gud_skapar_djuren.jpg)
У 15 стагодзьдзі былі зробленыя скляпеньні, а ў 1480-х яны былі ўпрыгожаныя фрэскавым жывапісам зь відарысамі сюжэтаў з Кнігі Быцьця. Фрэскі былі рэстаўраваныя ў 20 стагодзьдзі. У алтары — выявы па сюжэту легенды аб сьвятым Мікалаі. У капліцы сьвятой Ганны знаходзяцца сымбалі чатырох эвангелістаў і таксама гэтых сьвятых: Сьвятой Барбары, Сьвятой Урсулы, Сьвятой Гертруды й Сьвятой Кацярыны.
Вежа пабудаваная ў 16 стагодзьдзі.
У 17 стагодзьдзі на паўднёвым баку пабудаваная могілкавая каплічка для сям’і Барнэкоў.
Купель для хросту паходзіць зь Сярэднявечча.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВітшэвэльская царква — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў