Віталь Дударэнка
Дударэнка Віталь Васільевіч[1] — нарадзіўся ў горадзе Менску 2 студзеня 1965 года. Вучыўся ў агульнаадукацыйнай школе №2. Калі быў вучнем пачатковай школы — вырашыў стаць мастаком-ілюстратарам. Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры Доме культуры трактарнага завода. Свае першыя малюнкі рабіў да кніг па школьнай праграме, за што атрымліваў высокія адзнакі на ўроках малявання, і нават нейкія прызы на розных конкурсах дзіцячага малюнка. У 1981 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча ім. Глебава А. К.. У 1985—1987 гадах служыў у войсках СА пад Масквой. З 1989—1995 вучыўся на факультэце графікі Беларускай акадэміі мастацтваў. З 1996—2001 год вучыўся ў той жа навучальнай установе на факультэце «Мастацтвазнаўства».
Віталь Дударэнка | |
Дата нараджэньня | 2 студзеня 1965 (59 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Занятак | ілюстратар |
Віталь Дударэнка ўпарта займаецца менавіта той справай, якая яму больш за ўсё падабаецца — кнігай. Віталь Дударэнкі кажа: «Я лічу, што кніга, гэта не толькі прыгожы малюнак пастаўлены на развароце, або на паласе старонкі — гэта куды больш складаны і суцэльны арганізм са сваёй структурай ад макета да шрыфта. За гэты час мною было створана ілюстрацый да каля 200 кніг. Праўда, трэба ўлічыць, што некаторыя кнігі былі аформленыя 3-5 ілюстрацыямі, а некаторыя 30-ю і больш».
Віталь[1] Дударэнка удзельнік 8 Рэспубліканскіх выстаў кніжнай ілюстрацыі «Мастак і кніга», 5 Міжнародных выстаў — конкурсаў мастакоў-ілюстратараў кнігі ў розных краінах свету. Мае два дыплома з конкурсу «Мастак і кніга» ў 2001 і ў 2005 годзе (за афармленне кнігі). Узнагароджаны медалём Васіля Віткі за шэраг ілюстрацый да дзіцячага часопіса «Вясёлка». Зараз супрацоўнічае з выдавецтвамі па ўсяму свету.
Крыніцы
рэдагавацьДзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|