Віртуальны сэкс — маніпуляцыі ў камп'ютарам, якія дазваляюць выкарыстоўваць яго тэхнічныя магчымасьці віртуальнае рэальнасьці ў сэксуальных мэтах; адна з папулярных навінаў канца 20-пачатку 21 стагоддзя. З дапамогай сеціва людзі знаходзяць сэксуальных партнэраў, фліртуюць, абмяркоўваюць інтымныя праблемы, гуляюць у гульні эратычнага і сэксуальнага зьместу, займаюцца кібэр-сэксам.

Адрозьніваюць:

  • анляйнавую сэксуальную актыўнасьць, г.зн. выкарыстаньне інтэрнэта ў сэксуальных мэтах (адпачынак, набыцьцё і абмен сэксуальных матэрыялаў, сэксуальная адукацыя, пошук партнэраў і г.д.);
  • кібер-сэкс — выкарыстаньне камп'ютарызаваных матэрыялаў (тэкстаў, гукаў, вобразаў і інш.) для сэксуальнай стымуляцыі і дасягненьня палавога задавальненьня, прагляд парнаграфічных фільмаў, удзел у сэкс-чатах, узаемнае сексуальнае ўзбуджэньне і атрыманьне аргазму з дапамогай спэцыяльных прыстасаваньняў.

Літаратура

рэдагаваць
  • Современная сексология. Энциклопедия. — Под общей редакцией доктора медицинских наук В. А. Дамарацкага. — Мн.: БелЭн., 2008. — 384 с.: іл.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць