Віл Мірзаянаў
Віл Султанавіч Мірзаянаў (тат. Vil Soltan uğlı Mirzacanov, Вил Солтан Улы Мирзаҗанов; нарадзіўся 9 сакавіка 1935 г. у вёсцы Старакангышава Дзюрцюлінскага раёну Башкірскае АССР) — спэцыяліст у галіне хімічнае зброі, актыўны дзяяч экаляґічнага і татарскага нацыянальнага руху.
Віл Мірзаянаў | |
Татарскі грамадзкі і палітычны дзеяч, публіцыст | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 сакавіка 1935 (89 гадоў) в. Старакангышава, Дзюрцюлінскі раён, БАССР, СССР |
Партыя: | беспартыйны |
Сужэнец: | Нурыя Ізмайлава |
Узнагароды: |
Біяґрафія
рэдагавацьНарадзіўся ў настаўніцкай сям’і. Скончыўшы ў 1953 г. Дзюрцюлінскую татарскую школу № 1 з срэбраным мэдалём, паступіў у Маскоўскі хімічны інстытут тонкае хімічнай тэхналёґіі імя М. В. Ламаносава. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю, і ў 1965 г. пачаў працаваць у Дзяржаўным навукова-дасьледчым інстытуце арґанічнае хіміі і тэхналёґіі (ДзяржНДІАХТ). Займаў пасаду начальніка аддзела па супрацьдзеяньні замежным тэхнічным разьведкам. Атрымаў ступень доктара хімічных навук, а ў 1985 г. — вучонае званьне прафэсара.
У 1992 г. апублікаваў у ґазэце «Московские новости» артыкул «Атручаная палітыка»[1], дзе рэзка крытыкаваў расейскі ваенна-прамысловы комплекс і абвінавачваў вышэйшую ўладу ў краіне ў парушэньні Парыскае канвэнцыі аб спыненьні вытворчасьці й выпрабаваньняў хімічнае зброі. Дадзеная крытыка была высланая ім непасрэдна ў Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША і ЦРУ, з гэтае нагоды Мірзаянава абвінавацілі ў разгалашэньні дзяржаўнае таямніцы (арт. 75, ч. 1 КК РСФСР) і арыштавалі 22 кастрычніка 1992. 3 лістапада таго ж году Мірзаянаў быў вызвалены з турмы Лефортава пад падпіску аб нявыезьдзе, аднак у студзені 1994 г. быў арыштаваны паўторна, а 22 лютага зноў вызвалены пасьля шматлікіх мітынґаў і патрабаваньняў эўрапейскіх і амэрыканскіх праваабаронцаў. 11 сакавіка 1994 г. выканаўца абавязкаў Ґенэральнага пракурора РФ А. Н. Ільлюшэнка вынес пастанову аб спыненьні крымінальнае справы «ў сувязі з адсутнасьцю ў дзеяньнях Мірзаянава складу злачынства» пад калясальным ціскам як і татарскіх нацыяналістаў, так і эўрапейскіх і амэрыканскіх праваабаронцаў.
Дзейнасьць
рэдагавацьПасьля пастановы аб спыненьні крымінальнае справы займаўся апазыцыйнай палітычнай дзейнасьцю. Быў старшынём арґкамітэта Татарскае народнае партыі, якая ўваходзіла ў Фэдэральна-Дэмакратычны Рух Расеі (ФДДР; «партыя Новікава»). У 1996 годзе Віл Мірзаянаў вымушаны быў эміґраваць у ЗША з нагоды рызыкі стварэньня супраць яго крымінальнае справы. У цяперашні час пражывае і працуе ў горадзе Прынстане, штат Нью-Джэрзі. На сайце www.mirzayanov.com публікуе свае публіцыстычныя працы і пераклады. 26 кастрычніка 2008 г. абраны ў прэзыдыюм Мілі Мэджліса. Неафіцыйны лідэр усіх татарскіх нацыяналістаў. У 2010 г. падпісаў зварот расейскае апазыцыі «Путин должен уйти» (бел. «Пуцін мае сысьці»).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Мирзаянов В. Отравленная политика // «Московские новости», 16.09.1992. (рас.)