Вікіпэдыя:Таварыства дзесяцігадовых

Скарачэньне:
ВП:Т10

Што гэта за Таварыства?

рэдагаваць

«Таварыства дзесяцігадовых» — нефармальная групоўка рэдактараў, якія ўдзельнічаюць у праектах Вікімэдыі больш за дзесяць гадоў. Яно створанае дзеля таго, каб рэдактары маглі адзначыць дзесяцігодзьдзе праекту, якім яны апекуюцца, каб дапамагчы ўсталяваць стасункі між доўгатэрміновымі ўдзельнікамі он-лайнавай энцыкляпэдыі, даць магчымасьць падзяліцца пэрспэктывамі і досьведам. Гэта ня спосаб змаганьня за тытул, але добразычлівае прызнаньне энтузіязму і пасьвячэньня. У дадзены момант у Таварыства ўваходзяць 9 сябраў. [абнавіць]

Сяброўства

рэдагаваць

Як вынікае з назвы, сябрам Таварыства, можа стаць любы рэдактар, які адпрацаваў у праекце дзесяць гадоў. У першапачатковым духу вікі-супрацоўніцтва сяброўства цалкам дабраахвотнае і атрымліваецца свабодна. Любы рэдактар можа прапанаваць ці надаць сяброўства іншаму адпаведнаму рэдактару, які можа пагадзіцца ці адхіліць прапанову. Дзеля запрашэньня новых сябраў існуе вітальны шаблён.

Усе сябры дадаюццца ў адпаведную катэгорыю. Удзельнікі, якія хочуць пазначыць уласнае сяброўства на старонцы ўдзельніка, могуць паставіць на яе шаблён {{Удзельнік/Таварыства дзесяцігадовых}} і/або іконку {{Іконка Таварыства дзесяцігадовых}}.