Пытаньні і адказы

рэдагаваць

Што такое «Віківясна»?

  • «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс у рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху «Вікімэдыі» і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.

Які абсяг праекту?

 
Артыкул пра Касьцёл Сьвятога Міхаіла Арханёла (Дэмбна) пакуль не напісаны
  • У цэлым прымальныя ўсялякія энцыкляпэдычна значныя прадметы, якія датычаць Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Напрыклад гэта можа быць славацкая кухня і сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія і летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі і ўкраінская гаспадарка, а таксама румынскія пячоры.

Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?

  • Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных аддзелаў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў «Вікімэдыі». Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная дружына.

Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?

Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?

  • Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы або скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы спаборніцтва. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак служыць пералікам найбольш істотных прадметаў пра краіну, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.

Калі афіцыйны пачатак конкурсу?

  • Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2024 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на старонцы ў Мэта-Вікі.

Якім чынам вядзецца падлік унёску?

  • Усе ахвотныя дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс, а ў абмеркаваньне да іх — шаблён {{Артыкул Віківясны-2023}}. Хоць гэта і не абавязкова, аднак дазваляе адсачыць ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.

Якія будуць узнагароды?

  • У 2022 годзе ў бюджэце гранта згадваліся па «400 эўраў» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні гэтых умоваў узнагародамі будуць за найбольшы лік створаных артыкулаў падарункавыя сэртыфікаты на 200 і 100 эўраў за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — на 100 эўраў.