Вікіпэдыя:Неадназначная катэгорыя
Скарачэньне: ВП:НК |
---|
Неадназначная катэгорыя — катэгорыя, якая ўзьнікае ў сытуацыі, калі розныя паняткі мусяць быць аб’яднаныя ў катэгорыі з аднолькавымі назвамі, якія пры гэтым зьяўляюцца сэмантычна адрознымі. Зьяўляецца падобнай да неадназначных артыкулаў.
Як разьвязваюцца неадназначнасьці
рэдагавацьНапрыклад, катэгорыя з назвай адміністрацыйнага раёну можа ўтрымліваць сьпіс населеных пунктаў раёну. У выпадку, калі назвы розных раёнаў (у розных абласьцях або розных краінах) супадаюць, узьнікае неабходнасьць разьмежаваньня катэгорыяў шляхам дадаваньня кваліфікатара ў дужках пасьля назвы (глядзіце Пагадненьні па назвах артыкулаў). Пры гэтым для неадназначных артыкулаў ствараецца агульны артыкул зь пералічэньнем усіх аднолькавых назваў з розным сэнсам і спасылкамі на кожны зь іх. У выпадку з катэгорыямі такі артыкул стварыць няма магчымасьці, таму неадназначная катэгорыя выдаляецца з пазначэньнем спасылкі на сьпіс неадназначных артыкулаў, у адпаведнасьці зь якімі ствараюцца назвы катэгорыяў.
У прыватнасьці, існуюць неадназначнасьці Іванаўскі раён і Янаўскі раён з спасылкамі на артыкулы пра Янаўскі (Іванаўскі) раён Берасьцейскай вобласьці Беларусі, Янаўскі раён Ковенскага павету Летувы і Іванаўскі раён Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны. У гэтым выпадку артыкулы, датычныя раёну Берасьцейскай вобласьці, будуць зьмяшчацца ў катэгорыі Катэгорыя:Янаўскі раён (Берасьцейская вобласьць), Ковенскага павету — у катэгорыі Катэгорыя:Янаўскі раён (Ковенскі павет), Хэрсонскай вобласьці — у катэгорыі Катэгорыя:Іванаўскі раён (Хэрсонская вобласьць). Пры гэтым неадназначныя катэгорыі Катэгорыя:Іванаўскі раён і Катэгорыя:Янаўскі раён будуць выдаленыя для магчымасьці разьвязаньня неадназначнасьцяў.