Вікіпэдыя:Майстар артыкулаў/Значнасьць кампаніяў

3. Значнасьць
4. Крыніцы
5. Зьмест
6. Заключэньне

Значнасьць

Толькі вельмі малая частка кампаніяў і карпарацый вартая асьвятленьня ў Вікіпэдыі. Існуюць мільёны кампаніяў, але толькі адна дзясятая адсотка ад гэтых кампаніяў дастаткова значная, каб быць асьветленай.

Каб артыкул быў варты да напісаньня ў Вікіпэдыі, кампанія павінна быць:

  • прадметам некалькіх нетрывіяльных публікацыяў, крыніцы якіх ня зьвязаныя з самой кампаніяй, АБО
  • пералічанай у рэйтынгу істотных кампаніях, апублікаваным вядомым і незалежным выданьнем, АБО
  • кампаніяй, якая выкарыстоўваецца для падліку фондавага індэксу (блакітная фішка).

Калі вы пішыце пра прадукт ці паслугу кампаніі, яны павінны быць:

  • прадметам некалькіх нетрывіяльных публікацыяў, крыніцы якіх ня зьвязаныя з кампаніяй, якая ажыцьцяўляе вытворчасьць прадукту ці паслугі, АБО
  • быць настолькі вядомай, што яе гандлёвая марка стала агульнаўжыванай.



Ці адпавядае вашая тэма пералічаным патрабаваньням?