Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Юры Чапскі
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Ініцыятар: Удзельнік:W
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
За
рэдагаваць- Прапаную і падтрымліваю. Артыкул прайшоў папярэдняе рэцэнзаваньне. Удзельнік:W 17:05, 30 ліпеня 2014 (FET)
- Падтрымліваю, але назву артыкулу будзе дарэчна павярнуць тую, што была на рэцэнзіі: Юры Чапскі -> Ежы Чапскі (гл. довады на старонцы абмеркаваньня артыкула).--Mr. Spock абм 17:52, 30 ліпеня 2014 (FET)
- Падтрымліваю, прычыны на што ўказваў раней у асабістых гутарках. Што тычыць імя ў беларускай гістарыягрфіі, то ў якасьці асноўнага варыянту сустракаецца таксама й Юры (Дзярновіч А. Мінскі рынак антыкварыяту // Мінскі антыквар і археолаг Генрых Татур), так што пытаньне, хутчэй за ўсё, у дваістасьці перадачы імя на беларускую мову і абодва варыянты маюць сэнс. --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:32, 30 ліпеня 2014 (FET)
Супраць
рэдагавацьДапрацоўкі
рэдагавацьКамэнтары
рэдагавацьАртыкул на абмеркаваньні звыш тыдня і мае 3 галасы ў падтрымку. Таму артыкул варта лічыць абраным у добрыя. Удзельнік:W 22:35, 8 жніўня 2014 (FET)