Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Тамаш Зан
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Прапаную надаць артыкулу статус добрага. У ім апрацаваная асноўная колькасьць крыніцаў, якія тычацца асобы Тамаша Зана. Асобныя публікацыі, не зацытаваныя ў артыкуле альбо паўтараюць агульныя зьвесткі больш разгорнутых дасьледаваньняў, альбо ўтрымліваюць па-за энцыкляпэдычнае цытаваньне выняткаў зь дзёньніка паэта.
- Ініцыятар: --Jauhienij 15:11, 9 сьнежня 2011 (FET)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
За
рэдагаваць- Падтрымліваю. Зьмястоўны, цікавы і добра ілюстраваны артыкул, без будзь-якіх пытаньняў варты абраньня. --Казімер Ляхновіч 12:41, 18 сьнежня 2011 (FET)
- Падтрымліваю. --Dzivak 22:34, 25 сьнежня 2011 (FET)
- Падтрымліваю. —zedlik 04:37, 27 сьнежня 2011 (FET)
- Падтрымліваю. Багата зьместу, спасылак ды выяваў. —Удзельнік:W 14:34, 7 лютага 2012 (FET)
- Падтрымліваю — Wizardist г +у 00:11, 12 красавіка 2012 (FET)
Супраць
рэдагавацьДапрацоўкі
рэдагаваць- Крыху рэжа вока слова «кошт» у выразе «за ўласны кошт паступае», я б ужыў «за ўласныя грошы» ці «на ўласныя грошы», але паглядзеў у гугле — кошт таксама шырока ўжываецца. Ну проста як зацемка. —zedlik 04:37, 27 сьнежня 2011 (FET)
- Яшчэ можна замяніць наступным чынам: «за ўласныя сродкі» --Jauhienij 07:13, 27 сьнежня 2011 (FET)
- Безумоўна. Але я тут зазірнуў у тлумачальны слоўнік: КОШТ (назоўнік | мужчынскі род) 1. Выражаная ў грашах вартасць чаго-н. К. вытворчасці. 2. Сродкі, рахунак. Пабудаваць кватэру за свой к. Набыць пуцёўку за свой к. — па сутнасьці, гэта другое значэньне, і яно зьяўляецца цалкам дапучальным. Відаць, я зблытаў гэты выраз зь нейкім іншым, але не магу дакладна ўзгадаць, таму мая заўвага ня мае ніякіх падставаў, перапрашаю. —zedlik 13:43, 27 сьнежня 2011 (FET)
Камэнтары
рэдагаваць- Грунтоўная і вартая прыкладу праца. Што хацеў бы адзначыць, разьдзел біяграфіі дастаткова поўны і займае значную частку артыкула, таму я згодны з вышэйпрыведзеным тлумачэньнем, што няма вялікага сэнсу паўтараць агульныя зьвесткі і цытаваць дзёньнік у энцыкляпэдычным артыкуле. Зь іншага боку, я не зусім разьбіраюся ў тэме, але калі дапоўніць пазабіяграфічныя разьдзелы (творчасьць, спадчына, памяць, крытыка...) не існуе аб’ектыўнай магчымасьці, то бок яны прадстаўленыя дастаткова поўна ў той ступені, у якой даступныя ў крыніцах, то я б прапанаваў у пэрспэктыве высунуць артыкул і на абраны. —zedlik 04:37, 27 сьнежня 2011 (FET)
Вынік
рэдагавацьАртыкулу паводле апытаньня нададзены стан добрага. Віншую! — Wizardist г +у 00:11, 12 красавіка 2012 (FET)