Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Станіслаў Булак-Балаховіч

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Падтрымліваю На сёньня найбольш поўны жыцьцяпіс пра асобу ў сеціве. Напісаны паводле аўтарытэтных крыніцаў, ілюстраваны рэдкімі фотаздымкамі адмыслова загружанымі на Вікісховішча.--Liashko (гутаркі) 22:47, 9 сьнежня 2014 (FET)
  2. Падтрымліваю. Ня бачу істотных недахопаў як пры апісаньні значнасьці Булак-Балаховіча для тагачаснай гісторыі Беларусі і сумежных краінаў, так і ў апісаньні ўласна біяграфіі (больш за тое, над апошняй, як відаць са зьместу артыкула, вялася найбольш пільная праца). --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:52, 31 студзеня 2015 (MSK)[адказаць]
  3. Падтрымліваю, але было б добра ўзяць да ўвагі крытыку ад спадара Бараноўскага, а не адмятаць усю.--Mr. Spock абм 22:42, 2 лютага 2015 (MSK)[адказаць]
Сп. Бараноўскім рабіліся праўкі, якія зьмянялі сэнс сказаў напісаных паводле наяўных крыніцаў. Я б разгледзеў хібы, але выказанае спадаром — толькі эмацыйная ідэалёгія, я ж пісаў у нэўтральным стылі з пазначэньнем крыніцаў.--Liashko (гутаркі) 03:14, 10 лютага 2015 (MSK)[адказаць]

Пакуль што галасую Супраць. Патрабуе дапрацоўкі.

На фоне падкрэсьленьня «прарасейскасьці» ген. Балаховіча і ігнараваньня наяўнага канфлікту з Савінкавым у артыкуле зусім не заўважна беларускіх вайсковых адзінак у складзе арміі Балаховіча падчас Беларускага паходу і абсалютна праігнаравана дзейнасьць С. Балаховіча і Беларускага палітычнага камітэту для нацыянальнага ўсьведамленьня жыхароў Усходняга Палесься. Як раз прабеларуская прапагандысцкая дзейнасьць БПК і ген. Балаховіча ў Мазыры (асабліва ўрачыстасьці і яго прысяга пад бел-чырвона-белым сьцягам) і прынятыя ў той час ім рашэньні добра ілюструюць яго планы і намеры. Дзіўна, што, выстаўляючы артыкул на добры, разьдзелу «Беларускі паход» адведзена непараўнальна менш месца за разьдзел «У Белай арміі». Таксама адзначу, што без высьвятленьня трагічнага лёсу шматлікіх сваякоў Балаховіча, якія пацярпелі ад бальшавікоў, ня вельмі зразумелымі застаюцца ўсе ягоныя пазьнейшыя дзеяньні і стаўленьне да бальшавікоў.Варта, дарэчы, адзначыць і іх стаўленьне да Балаховіча. Не магу не адзначыць, што для таго, каб назваць артыкул добрым, выкарыстана ўсё ж абмежаваная колькасьць крыніц — не хапае іх рознапланавасьці, а шматлікія польскія дык і зусім праігнараваныя. Ёсьць невялікія стылёвыя хібы ў асобных сказах і дробныя памылкі ў правапісе (усё, зробленае мною было скасавана), а таксама некаторыя ўдакладненьні. Думаю, варта было б яшчэ зрабіць асобны разьдзел «Месцы памяці». --Ihar Baranouski (гутаркі) 23:17, 15 сьнежня 2014 (FET)

У артыкуле разглядаецца асоба Балаховіча, а ня склад ягонае арміі. Пра «нацыянальнае ўсьведамленьне» — гэта вашыя ўласныя выдумкі. Пра «трагічны лёс» сваякоў Балаховіча я ня бачыў у сваіх крыніцах, вы можаце дадаць гэтую інфармацыю з выкарыстаньнем аўтарытэтных крыніцаў. У правапісе памылак няма, вы спрабавалі выправіць поўныя формы дзеепрыметнікаў, але яны маюць перавагу ў беларускім клясычным правапісе, таксама ня варта выпраўляць злучнік «й». Артыкул выстаўляецца ў добрыя, а ня абраныя, за крыніцы ўзятыя найбольшгрунтоўныя працы беларускае гістарыяграфіі пра асобу Балаховіча й ягоны атрад. Вы можаце дадаць нешта з польскіх крыніцаў, калі маеце да іх доступ, а таксама калі яны маюць аўтарытэтнасьць ды нэўтральны характар.--Liashko (гутаркі) 00:30, 16 сьнежня 2014 (FET)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Камэнтары

рэдагаваць

Праўкі сп. Бараноўскага часткова вернуты, мяркую прынцыповых супярэчаньняў цяпер няма. Артыкул абраны добрым 17 лютага 2015 году.--Mr. Spock абм 17:45, 17 лютага 2015 (MSK)[адказаць]