Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Пушту

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул пра адну з моваў індаэўрапейскай моўнай сям'і. Спадзяюся, пераклад ёсьць якасным як з пункту гледжаньня колькасьці інфармацыі, так і ў пляне якасьці яе самой. Уласна сам зьмест зьяўляецца кампіляцыяй перакладаў наступных артыкулаў:

  1. http://en.wikipedia.org/wiki/Pashto_language?oldid=579878701
  2. http://ru.wikipedia.org/wiki/Пушту?oldid=58893445
  3. http://en.wikipedia.org/wiki/Pashto_alphabet?oldid=575981739
  4. https://en.wikipedia.org/w/index.php?title=Pashto_dialects&oldid=561716970

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Наміную і падтрымліваю з вышэй памянёных мною прычынаў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 13:39, 16 лістапада 2013 (FET)

Падтрымліваю Прабегся вачыма, даволі цікава і напісана на высокім узроўні, чытаць не цяжка, мова легкаважная, т.ч. стыль выкладаньня вельмі добры. Магчыма яшчэ перачытаю больш падрабязна і зраблю маленькія праўкі, але відавочна, што заслугоўвае статусу добрага.

Падтрымліваю--Liashko (гутаркі) 15:58, 25 лістапада 2013 (FET)

P.s. Пан Глеб, ствараючы артыкулы, не забывайцеся, калі ласка, рабіць перасылкі зь іншых назваў. Так, да гэтага артыкулу зрабіў рэдырэкты: Пашто, Пахто і інш.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:21, 17 лістапада 2013 (FET)

Дапрацоўкі

рэдагаваць

Камэнтары

рэдагаваць

Статус нададзены 30 лістапада 2013 году, дзякую!--Mr. Sрock (гутаркі) 12:04, 30 лістапада 2013 (FET)