Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Працэдура
Намінаваньне
- Перад намінаваньнем артыкула ў добрыя рэкамэндуецца абмеркаваць пытаньне мэтазгоднасьці такога намінаваньня з удзельнікамі адпаведнага тэматычнага праекту/партала ці з найбольш актыўнымі рэдактарамі артыкула.
Для таго, каб намінаваць артыкул, стварыце падстаронку выгляду [[Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Назва артыкула]], дзе «Назва артыкула» — назва намінуемага артыкула (увесьці ў поле ніжэй і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:
- Коратка (1—2 фразамі) апішыце яе і падпішыцеся: ~~~~.
- Стварыўшы падстаронку, запішыце яе ў ніжэй прыведзеную табліцу ў разьдзеле «Кандыдаты ў добрыя». Пазначце дату намінаваньня і дайце спасылку на падстаронку.
- У сам артыкул устаўце шаблён {{Кандыдат у добрыя артыкулы}}.
- Калі намінуеце артыкул, напісаны пераважна вамі, пазначце гэта.
- Калі ласка, не намінуйце больш аднаго «вашага» артыкула адначасова, а пачакайце спачатку водгукаў: верагодна, крытыка аб адным артыкуле будзе датычная і да іншых.
- Калі артыкул ужо высоўваўся ў добрыя, але ня быў выбраным, тады ён можа быць паўторна намінаваны толькі пасьля яго дапрацоўкі, праведзенай з улікам усіх выказаных у ходзе абмеркаваньня заўваг. Намінуючы паўторна, скарыстайцеся наяўнай падстаронкай намінаваньня артыкула, прыбраўшы папярэднія абмеркаваньні ў архіў падстаронкі і падаўшы на іх спасылку.
Абмеркаваньне
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.