Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Калізэй

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул зьяўляецца перакладам з ангельскае мовы, у бліжэйшы час таксама дадам больш крыніц, добра, што іх хапае ў інтэрнэце. Сям-там могуць быць праблемы з артаграфіяй, сам яшчэ некалькі разоў прайдуся па артыкулу.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Падтрымліваю — на маю думку, артыкул зьяўляецца даволі шырокім у пляне інфармацыйнага ахопу і ўтрымлівае дастатковую колькасьць крыніцаў. --Глеб Бераставы (гутаркі) 13:22, 16 лістапада 2013 (FET)

Падтрымліваю. На добры ўжо па выявах цягне. Удзельнік:W 20:11, 17 лістапада 2013 (FET)

Што гэта за камэнтар такі, "добры па выявах"? Трэба быць больш адказным у справе галасаваньня ў добрыя, альбо ўстрымлівацца ад камэнтаваньня ў такіх выпадках. Liashko (гутаркі) 17:18, 20 лістапада 2013 (FET)

Падтрымліваю У артыкуле шырока разгледжаная інфармацыя па тэме, адпавядае крытэрам.--Liashko (гутаркі) 17:18, 20 лістапада 2013 (FET)

Падтрымліваю Цікавы, карысны артыкул. Тэматыка добра раскрыта, дробныя хібы выпраўлены.--Lesnas ättling (гутаркі) 20:15, 20 лістапада 2013 (FET)

Падтрымліваю, але перад падвядзеньнем вынікаў трэба абавязкова разьвязаць пытаньні зь вялікімі/малымі літарамі (гл. дапрацоўкі)--Mr. Sрock (гутаркі) 00:09, 21 лістапада 2013 (FET)

Падтрымліваю. Падтрымліваю як ініцыятар. Выказваю вялікую падзяку ўсім тым, хто дапамог перарабіць артыкул, зрабіўўшы яго яшчэ лепшым. --Dymitr 22:42, 8 сьнежня 2013 (FET)

Дапрацоўкі

рэдагаваць
  • У артыкуле некалькі разоў згадваецца нейкі безыменны ордэн, які разьмяшчаўся ў збудаваньні. Магчыма больш энцыкляпэычна было б назваць гэты ордэн, унесьці канкрэтыку, хоць і дробязь.--Mr. Sрock (гутаркі) 19:16, 17 лістапада 2013 (FET)
Зроблена Дадаў. Гэта быў ордэн сьвятога Сальватора. --Dymitr 21:57, 18 лістапада 2013 (FET)
  • У першым ярусе, які заключае ў сабе 20 шэрагаў лавак (зараз цалкам разбураных), сядзелі гарадзкія ўлады й асобы, якія належаць да саслоўя коньнікаў(?), як у крыніцы?--Mr. Sрock (гутаркі) 22:27, 17 лістапада 2013 (FET)--Mr. Sрock (гутаркі) 14:03, 18 лістапада 2013 (FET)
  • Трэба замяніць шаблёны спасылак і кніг шаблёнамі ў адзін радок, зараз яны займаюць шмат мейсца. Liashko (гутаркі) 23:26, 17 лістапада 2013 (FET)
Мне здаецца, такім чынам зручней рэдагаваць у наступным, бо калі ўсё у адным радку, нейкая каша атрымоўваецца. --Dymitr 21:57, 18 лістапада 2013 (FET)
  • Шмат сказаў, сэнс якіх незразумелы. Я іх пазначыў «незразумелая зьвязнасьць сэнсу ў выказваньні» Liashko (гутаркі) 23:26, 17 лістапада 2013 (FET)
Не зусім разумеў як гэтыя сказы пазначаны. --Dymitr 21:57, 18 лістапада 2013 (FET)
Зроблена Усё. Знайшоў і перайначыў сэнс. --Dymitr 22:18, 18 лістапада 2013 (FET)
  • Трэба разабрацца з адным варыянтам ужываньня слова Папа/папа ў артыкуле. Я традыцыйна за вялікую літару.--Mr. Sрock (гутаркі) 14:02, 18 лістапада 2013 (FET)
Неяк гутарка ўзьнімалася па гэтай тэме, я ўсё ж за варыянт з маленькай літары. --Dymitr 21:57, 18 лістапада 2013 (FET)
Якая? Гэта ці гэта? Проста ў межах аднаго артыкула настойваю на адзіным варыянце, бо неахайнасьць.--Mr. Sрock (гутаркі) 00:31, 19 лістапада 2013 (FET)
Знайшлі кансэнсус: Гутаркі ўдзельніка:Mr. Sрock#Калізэй--Mr. Sрock (гутаркі) 10:35, 1 сьнежня 2013 (FET)
+ з артыкула: (лац. venatio), (лац. Sanitarium), (лац. pulvinar), (лац. Armamentarium), (лац. hypogeum), (ад лац. Vomere ... і г.д. Дапускаю, што толькі імёны ўласныя павінны пісацца зь вялікай літары, астатнія з маленькай, гэта Вам нават ня Папа Рымскі, прагледзьце калі ласка таксама.--Mr. Sрock (гутаркі) 00:31, 19 лістапада 2013 (FET) - Зроблена--Mr. Sрock (гутаркі) 10:35, 1 сьнежня 2013 (FET)
  • Даволі не нэўтарльны пункт Хрысьціяне й Калізэй, прыведзены даволі катэгарычныя сьцверджаньні, што Калізэй, як і іншыя амфітэатры, ніколі не быў месцам катаваньня хрысьціян і няма лягічных у такіх выпадках контравэрсій, якія відавочна існуюць і таксама маюць права на існаваньне, і нават існуе пэўная афіцыйная вэрсія Ватыкану на гэты конт. А пра ганеньні Нэрона на хрысьціян і іх катаваньні згадваецца яшчэ ў аналах, карацей - пункт выклікаў хутчэй уражаньне маргінальнага аднабокага пунтку гледжаньня.--Mr. Sрock (гутаркі) 00:45, 19 лістапада 2013 (FET) Зроблена--Mr. Sрock (гутаркі) 01:01, 20 лістапада 2013 (FET)
  • З тэксту Арэна працягвала выкарыстоўвацца як месца правядзеньня глядыятарскіх баёў і ў VII стагодзьдзі (?). Апошні падобны бой згадваецца каля 435 году... Нейкі супярэчлівы сказ, паміж 5 і 7 стагодзьдзямі ўсё ж такі розьніца ў 200 год, трэба ўдакладніць.--Mr. Sрock (гутаркі) 08:51, 19 лістапада 2013 (FET) Зроблена--Mr. Sрock (гутаркі) 01:01, 20 лістапада 2013 (FET)

Камэнтары

рэдагаваць

Магчыма перад галасаваньнем неабходна ўсё ж дадаць болей зносак на крыніцы інфармацыі.--Mr. Sрock (гутаркі) 16:36, 11 лістапада 2013 (FET)

Дадаў крыніцаў і сьпіс літаратуры. Калі яшэч трэба ьудзе, крыніцаў дадам яшчэ, добра, што тэма шырока асьветлена. --Dymitr 22:34, 13 лістапада 2013 (FET)

Артаграфія ня вельмі добрая пакуль што. Не магу зразумець сэнс дадзенага сказу "Паводле рэканструяванага надпісу, знойдзенага на месцы «імпэратар Вэспасіян загадаў пабудаваць новы амфітэатар на грошы, якія атрымаў са сваёй часткі здабычы»".Liashko (гутаркі) 23:19, 16 лістапада 2013 (FET)

Далей ідзе ўдакладненьне: «Лічыцца, што гэтая частка была атрыманая зь велізарнай колькасьці скарбаў, захопленых рымлянамі пасьля перамогі ў Першай Юдэйскай вайне». Можа падача інфармацыі ў сказе ня вельмі слушная, можна перайначыць «, якія атрымаў са сваёй часткі здабытых скарбаў», ці нешта накшталт таго. Буду ўдзячны, калі хто-небудзь перайначыць больш прыгожа. --Dymitr 22:03, 18 лістапада 2013 (FET)
У пачатку артыкула справа прастаўлены шаблён Аб'ект сусьветнае спадчыны — гэта добра. Але ж варта напісаць аб гэтым і ў прэамбуле і потым праставіць адпаведную катэгорыю.--Lesnas ättling (гутаркі) 23:28, 16 лістапада 2013 (FET)
Замест таго, каб накатваць гэтае паведамленьне, Вы маглі б ужо гэта зрабіць.Liashko (гутаркі) 23:39, 16 лістапада 2013 (FET)
Зроблена Але на будучыню: паспрабуйце, калі ласка, абыйсьціся без натацыяў.--Lesnas ättling (гутаркі) 01:05, 17 лістапада 2013 (FET)
«Паводле рэканструяванага надпісу,

знойдзенага на месцы «імпэратар Вэспасіян загадаў пабудаваць новы амфітэатар на грошы, якія атрымаў са сваёй часткі здабычы» — магу меркаваць, што пасьля «месцы...» не хапае назвы мясьціны ў родным склоне і коскі. --Глеб Бераставы (гутаркі) 08:23, 19 лістапада 2013 (FET)

1.« Калізэй — сусьветна вядомая турыстычная кропка.» Неяк дзіўна гучыць. Може лепей "месца", або "пункт"?
2.Чаму прыбралі чырвоную спасылку на гістарычны цэнтар Рыму й уладаньні Ватыкану? Гэта (скарочаная) назва аб’екту Сусьветнай спадчыны. Гл. тут[1]--Lesnas ättling (гутаркі) 19:40, 19 лістапада 2013 (FET)
Калі лічыце патрэбным - вярніце, адно кепска, што спасылка толькі чырвоная.--Mr. Sрock (гутаркі) 01:03, 20 лістапада 2013 (FET)
Зроблена, бо калісьці ўсё адно варта будзе стварыць артыкулы пра аб’екты сусьветнай спадчыны, у т.л. вышэйназваны.--Lesnas ättling (гутаркі) 15:31, 20 лістапада 2013 (FET)

А ў чым прынцыповая розніца паміж раздзелам Сучаснасьць і падраздзелам Сёньняшнія часы? --Чаховіч Уладзіслаў (гутаркі) 20:46, 20 лістапада 2013 (FET)

Сустрэчнае пытаньне. А ў чым прынцыповая розьніца паміж Вамі і Вашым робатам, якім Вы карыстаецеся дзеля перадзіраньня артыкулаў, аднак падаючы апісаньне кшталту «clean up, replaced: сьц → сц, калісці → калісьці, мэц → мец, сьц → сц, калісці → калісьці, нэляў → неляў, мэтаў → метаў (2), на меце → using AWB»? --Renessaince 10:32, 21 лістапада 2013 (FET)
І якім чынам сустрэчнае пытаньне адносіцца да справы?--Liashko (гутаркі) 16:00, 25 лістапада 2013 (FET)

Абраны добрым 8 сьнежня 2013 году.— Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Dymitr (гутаркі · унёсак).